Замест вызвалення – сустрэча з адвакатам

|

Сёння спаўняецца 2 гады, як знаходзіцца за кратамі Зміцер Дашкевіч.

У гэты дзень ён павінны быў выйсці на волю.

З лістапада палітвязня ўтрымліваюць у гарадзенскай турме №1.

12-гадовы хлопчык абкрадаў кватэры гарадзенцаў

|

За лістапад-снежань ён паспеў пабываць у шасці кватэрах. Усе крадзяжы адбываліся ў той час, калі гаспадары былі дома.

Пару гадзін у пастарунку і адміністрацыйная справа за фота ў сеціве

Гарадзенскія правабаронцы Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч правялі сёння некалькі гадзін у пастарунку міліцыі. Прычынай стаў здымак, змешчаны ў інтэрнэце.

Майстар-клас па вырабе калядных упрыгожванняў

|

Рабіць эксклюзіўныя рэчы сваімі рукамі гарадзенцаў навучаць майстры “Гарадзенскага каларыту”.

Школьнікі хочуць быць юрыстамі ці лагістамі, а попыт на бетоншчыкаў

Каля 70% школьнікаў, якія карыстаюцца дапамогай Гродзенскага абласнога цэнтра прафарыентацыі моладзі, лёгка знаходзяць адказ на пытанне “кім быць” і якім будаваць свой прафесійны шлях.

У часе выратавання жыхароў падтопленых дамоў у Гродне пацярпелі работнікі МНС

|

Пасля прарыву трубаправода цеплазабеспячэння сёння ўначы, выратавальнікі на руках пераносілі дзяцей праз плынь кіпеню і пару. Адзін з іх атрымаў апёкі 25% паверхні цела, другі – 3%.

На беларуска-літоўскай мяжы адкрыюць 2 новых пункта памежных пераходаў

|

Пра гэта паведаміў новы міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус.

МЗС Літвы спадзяецца, што новыя КПП дазволяць скараціць чэргі на пераходзе “Мядзінінкай” – “Каменны Лог”.

З-за аварыі палова Гродна засталася без цяпла

Сёння раніцай палова Гродна засталася без ацяплення. Халоднымі былі батарэі ў кватэрах у цэнтры, замярзаў Фолюш і раён вуліц Кляцкова і Кабяка.

Жыхары вуліцы Татарскай эвакуаваныя ў сувязі з прарывам трубы з гарачай вадой.

Горад у снезе: 17 снежня 2012

| Без катэгорыі

Фотакарэспандэнт “Твайго стыля” зафіксаваў як гарадзенцы ўжо які дзень самааддана змагаюцца са снегам.

У Скідзелі пабудуюць ачышчальныя збудаванні, але смурод знікне толькі праз 10 год

|

У студзені 2014 года на Скідзельскім цукровым заводзе скончыцца будаўніцтва новых ачышчальных збудаванняў. Дзейсныя – палі фільтрацыі плошчай 52 га – даўно састарэлі і не паспяваюць за павелічэннем колькасці прадукцыі.