“Нёман” саступіў ташкенцкаму “Лакаматыву” у таварыскім матчы

|

У межах падрыхтоўкі да другога круга чэмпіянату ў Вышэйшай лізе гарадзенскі “Нёман”сыграў таварыскі матч супраць ташкенцкага “Лакаматыва”. Матч, які прайшоў 16 ліпеня ў Дзяржынску, скончыўся перамогай каманды з Узбекістана – 3:1

Веламарафон за дзве хвіліны: адчуйце настрой свята (відэа)

Веламарафон Суседзі-2016 праходзіць на Аўгустоўскім канале ўжо шосты раз. Сёлета ён сабраў 686 прыхільнікаў двух колаў. Сярод іх 356 удзельнікаў праехалі паўмарафон у 39 кіламетраў, 109 – адужалі марафонскую дыстанцыю ў 65. Удзельнікі прадстаўлялі Беларусь, Польшчу, Літву, Расію, Латвію і – упершыню ў гісторыі марафона – Аўстралію. Самы малодшы ўдзельнік імпрэзы меў 5 гадоў, а самы старэйшы – 68.

Як вызвалялі Гродна ў ліпені 1944 года: успаміны гараджан

|

Прайшло 72 гады пасля вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Акупацыя горада доўжылася 1111 дзён і начэй. За гэты час было знішчана большая частка жыхароў горада. А тыя хто застаўся ў жывых, да гэтага часу памятаюць, якой цаной дасталося мірнае жыццё ў горадзе.

У Гродне адкрылі помнік Герою Савецкага Саюза Івану Лебедзеву

|

У рамках святкавання Дня вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на гарадскіх могілках па праспекце Касманаўтаў прайшло ўрачыстае адкрыццё помніка Герою Савецкага Саюза, ганароваму грамадзяніну Гродна, палкоўніку Лебедзеву Івану Данілавічу.

Гродна адзначае 72-гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

|

Святочныя мерапрыемствы прысвечаныя дню вызвалення Гродна стартавалі з урачыстага мітынгу ля помніка воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у парку імя Жылібера. Там чыноўнікі з прадстаўнікамі гарадскіх арганізацый і сілавых структур усклалі кветкі і разам з ветэранамі ўспомнілі загінулых салдат, якія вызвалялі Гродна.

Фальшывыя новыя грошы бізнесовец раздрукаваў на прынтары

|

Міліцыя зафіксавала першы факт падробкі дэнамінаваныя грошай, паведаміла БЕЛТА старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Вераніка Пасмецьева

“Пабываць у Галівудзе”, не выязджаючы з горада: у Гродне з’явіцца свая Алея зорак

|

Алею афіцыйна адкрыюць каля гарадзенскага кінатэатра “Чырвоная зорка” 19 ліпеня. Яе асаблівасцю стане тое, што на кожнай зорцы будзе напісана імя чалавека, які не толькі зрабіў вялікі ўклад у развіццё мастацтва, але яшчэ і сутыкнуўся з анкалагічным захворваннем і здолеў перамагчы хваробу.

Паваленыя дрэвы і пашкоджаныя помнікі: стыхія пагаспадарыла на вайсковых могілках

|

Ураган, які прайшоў у Гродне 11 ліпеня, пакінуў пасля сябе сур’ёзныя наступствы. Акрамя падтопленых вуліц і дамоў, у горадзе пацярпелi і старыя вайсковыя могілкі на вуліцы Белуша: там з-за моцнага ветру дрэвы падалi на помнікі.

 

Конкурс – 4,5 чалавека на месца: хто з Гарадзеншчыны хоча трапіць у беларускі парламент?

|

На адно месца ў беларускі парламент прэтэндуюць 4,5 чалавека. Гэтую лічбу агучыла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь 1”. Подпісы зараз збіраюць 445 каманд патэнцыйных кандыдатаў. А хто з Гродна і Гарадзеншчыны хоча патрапіць на цёплае месца ў цэнтры Мінску?

Дзіцячыя тавары з Кітая сталі самым масавым небяспечным таварам у Беларусі

|

Сярод больш чым 130 розных нехарчовых тавараў, забароненых ў 2016 годзе да рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі Гандлёвай інспекцыяй Мінгандлю, больш за 50 найменняў складаюць дзіцячыя тавары: цацкі, адзенне, мэбля, веласіпеды. Прычым абсалютная большасць з іх была выраблена ў Кітаі і пастаўлялася ў Беларусь не толькі індывідуальнымі прадпрымальнікамі і прыватнымі кампаніямі, але таксама буйнымі дзяржаўнымі крамамі.