“Жыццё ў прапанаваных абставінах”. Саша Аўдзевіч расказвае пра падарожжа да Балтыкі на хэндбайку
Лета, мора і мара – цалкам натуральнае спалучэнне рэчаў, жаданы і звыклы шэраг акалічнасцяў для мноства людзей. Аднак некаторым жыццё прапаноўвае асобыя абставіны, калі звычайныя рэчы робяцца зусім няпростымі. Для Сашы Аўдзевіча яны пачаліся з траўмы пад час аварыі на спартыўным матацыкле.