Яшчэ вышэй з Pixar
Сёлетні фестываль у Канах адрозніваўся ад папярэдніх прысутнасцю ў праграме двух жанраў, не зусім характэрных для шаноўнай імпрэзы. Акрамя нашумеўшай порна-жахалкі «Антыхрыст» Ларса фон Трыера, лёс праката якой у Беларусі так і не вызначаны, быў яшчэ паказаны мілы мульцік «Уверх». На мінулым тыдні цудоўная ў сваёй дабрыні анімацыя ад Pixar дабралася і да Гродна.