Два школьнікі напалі на дарослага мужчыну
14-гадовыя падлеткі ў Ваўкавыску жорстка збілі 35-гадовага мужчыну і скралі ў таго грошы.
14-гадовыя падлеткі ў Ваўкавыску жорстка збілі 35-гадовага мужчыну і скралі ў таго грошы.
Два літоўскіх горада для гарадзенцаў – амаль што родны дом: Вільнюс і Друскінінкай. Зрэшты, і Каўнас ніколі не быў абдзелены нашай увагай. А напярэдадні навагодніх святаў у падарунак гараджанам і гасцям тут узвялі палац… з лёду. Можна адважна адпраўляцца на экскурсію.
Паездка «Гродна-93» у Гомель на гульні з «Сожам» прынесла камандзе перамогі. Першая сустрэча скончылася з рахункам 78:73, а лепшым снайперам гэтага матчу ў складзе каманды стаў Вячэслаў Багданаў з 22 ачкамі. Другую сустрэчу гарадзенцы правялі з вялікім адрывам: 101:84 на карысць «Гродна-93». На рахунку Максіма Шустава ў гэтай гульне – 22 ачка.
Усё ж такі канцэрт у суботу адбыўся… Кажуць дабро на ягонае правядзенне давала ледзь не Адміністрацыя прэзідэнта.
Суперкампутар Беларусі «СКІФ-К-1000.1», змешчаны па-за суперкампутарным цэнтрам НАН, усталяваны ў Гродна. 16 снежня ў ГрДзУ імя Янкі Купалы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Гарадзенскага рэгіянальнага сегмента ГРІД-сеткі.
Першая дэкада снежня адзначана ў Смаргоні адкрыццём швейнай фірмы «Карункі» («Кружева»), якую адкрыла ЗАТ «Мілавіца». Размясцілася вытворчасць у памяшканнях прафесійна-тэхнічнага вучылішча.
Заўтра Дзед Мароз са Снягуркай на белым лімузіне наведаюць тры самыя вялікія елкі Гродна, запаляць іх, потым запаляць усе святочныя ілюмінацыі, сустрэнуцца са школьнікамі і прадстаўнікамі гарадскіх улад… Адбудзецца акцыя «Агнёў чароўны карагод адкрые дзверы ў Новы год», якая прэтэндуе стаць традыцыйнай.
Сёння ў Гарадзенскім Старым Замку адкрылася выстава фота, прымеркаваная да 170-годдзя ўзнікнення фотакарткі. Да агляду прадстаўлена каля 300 фотаздымкаў перыяду – ад 1860-га да 1935-га годоў.
Мерапрыемства павінна было пачацца ў 17.00, а ў 16.40 – зала галоўнага корпуса ГрДзУ імя Янкі Купалы гула як пчаліны вулей.У вачах мільгацела не толькі ад успышак фотаапаратаў, але і ад рознакаляровай мітусні новаспечаных падданых ВКЛ: думаеце, гэта Вялікае Княства Літоўскае? А вось і не. Княства і сапраўды Вялікае, але… Ліцэйскае: навучэнцы ліцэю № 1 г. Гродна рыхтаваліся стаць ліцеістамі.
16 кіроўцаў-дальнабойшчыкаў з Гродзенскай вобласці ўзнагароджаны дыпломамі Міжнароднага саюзу аўтамабільнага транспарту.