Усё для веларуху: супрацоўнікі ДАІ з рулеткамі замерылі высокія бардзюры ў Гродне
Журналісты, велактывiсты і супрацоўнікі ДАІ 19 жніўня на роварах здзейснілі спецыяльны рэйд у пошуках высокіх бардзюр у занёманскай частцы горада. У выніку па маршруце “Янкі Купалы-Пышкі” ўдалося выявіць каля 30 месцаў, дзе бардзюр не адпавядаў нормам.