Унікальныя паштоўкі можна ўбачыць у Музеі гісторыі рэлігіі
Тут адкрылася выстава “Святыні Бацькаўшчыны”, на якой сабраныя паштоўкі 100-гадовай даўніны з выявамі беларускіх храмаў.
Тут адкрылася выстава “Святыні Бацькаўшчыны”, на якой сабраныя паштоўкі 100-гадовай даўніны з выявамі беларускіх храмаў.
Гарадзенскі Музей Багдановіча 30 траўня атрымаў падарунак у сваю калецыю. Ім стаў бюст Максіма Багдановіча працы гарадзенскага скульптара Алеся Ліпеня. Перадача бюста сама па сабе стала невялікім культурным мерапрыемствам.
Сёння на Дзевятоўцы вылупіліся два першыя птушаняты сокала-пустальгі. Нараджэнне сакалят 24 гадзіны ў суткі транслюе анлайн камера, усталяваная грамадскім аб’яднаннем “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.
Дзень адчыненых дзвярэй у беларускіх аграсядзібах, што праходзіў 26 траўня, супаў па часе з трэнінгам для журналістаў “Аграэкатурызм: магчымасці і перспектывы”. Увазе прадстаўнікоў СМІ і турыстычнага бізнесу былі прадстаўлены сядзібы-партнёры турыстынай дэстынацыі “Зялёны абярэг Гродна”.
Бунтарскі, некалі, факультэт ГрДУ могуць аб’яднаць з факультэтам турызму. Менавіта такімі чуткамі поўніцца ўніверсітэт на працягу апошніх двух месяцаў, прыкладна з часу звальнення апальнага гісторыка Вячаслава Шведа.
Мару невылечна хворых дзяцей з Гродзенскага дзіцячага хоспіса дапамаглі здзейсніць ахвярванні неабыякавых гарадзенцаў, прадпрыемстваў горада і сацыяльная інтэрнэт-платформа “МаеСэнс”.
Збор сродкаў на помнік знакамітай гістарычнай асобе, канцлеру ВКЛ і слонімскаму старасту, Льву Сапегу быў распачаты ў 2008 годзе.
Колькасць насельніцтва ўсёй Беларусі за гэты перыяд скарацілася на 4700 чалавек.
Папулярны амерыканскі панк-гурт зайграў у Беларусі з добрым 15-гадовым спазненнем. Нягледзячы на гэта, каманда адыграла выдатна, а канцэрт сабраў мноства людзей, сярод якіх была і карэспандэнтка “ТС”.
Інвестыцыі ў адукацыю лічацца самымі перспектыўнымі ў сусветнай эканоміцы. На фінансаванне адукацыі ў Беларусі прыпадае 5% ад ВУП. Паспрабуем разабрацца, ці шмат гэта, а таксама адказаць на пытанне: як ацаніць якасць вышэйшай адукацыі ў Беларусі пры адсутнасці выразных крытэраў.