Калядны кірмаш у новым Цэнтры рамёстваў не стаў канкурэнтам гандлю на вуліцы Савецкай

|

Чаканага поспеху Калядны кірмаш у Цэнтры рамёстваў “Спадчына” на вуліцы Рэйманта пакуль не мае. На другі дзень працы, 24 снежня, майстры аддалі перавагу спраўджанай вуліцы Савецкай, дзе плынь людзей значна большая.

З-за лішняга свету на Савецкай плошчы гарадзенцы не змаглі пабачыць калядны 3D-мэпінг

Сотні гарадзенцаў на Раство засталіся без падарунка. На запланаваным паказе 3D-мэпінгу ў цэнтры горада яны так і не дачакаліся абяцанай казкі.

Гарадзенскія лютэране сабраліся ў кірсе ў ноч перад Раством

|

Каля 30 прыхаджан прыйшлі 24 снежня ў кірху на вячэрнюю літургію з нагоды Вігіліі Божага Нараджэння.

У Гродне пакажуць фільмы фестывалю незалежнага кіно Bulbamovie

|

Bulbamoviе — фестываль беларускага незалежнага кіно, які з 2011 года ладзіцца ў Варшаве. Сёлета ён упершыню завітаў у Мінск, а зараз збіраецца ў абласныя гарады. Паказы ў Гродне пройдуць 27 снежня па адресе вул. Будзёнага 48а-100 (зала ва ўнутраным дворыку). Пачатак у 14.00.

“Нёман” біўся, але атрымаў чацвёртае паражэнне запар

|

Пасля працяглай міжнароднай паўзы аднавіўся чэмпіянат Беларусі па хакеі. Гарадзенскі “Нёман” 24 снежня прымаў у сябе дома самага прынцыповага суперніка апошняга часу – мінскае “Юнацтва”. У сур’ёзнай барацьбе каманда Мілаша Голаня саступіла мінскай камандзе.

Халодная поўня паўстала над Гродна на Каляды – такое бывае раз на паўстагоддзя

|

Сёлета на Каляды, 25 снежня, у небе над Гродна можна было пабачыць поўню. Супадзенне поўнага Месяца з Раством Хрыстовым з’ява даволі рэдкая. Паводле паведамлення NASA, апошні раз падобнае назіралі ў 1977 годзе, паўтарэнне адбудзецца толькі ў 2034. Да таго ж, калядная поўня бягучага, 2015 года, падпадае пад азначэнне “халоднай” – так астраномы называюць апошнюю поўню года, бо назіраюць яе ў пачатку зімы.

Імклівае падзенне ўверх: прыгожая калядная песня ад гарадзенцаў

|

Гарадзенскія музыкі Алесь Дзянісаў (гурт Dzieciuki) і Дзіма “Вінс” Шчэрба (гурт “Социум”) выканалі разам з фольк-гуртом “Палац” калядную песню на верш гарадзенскага паэта Анатоля Брусевіча.

Кожны дзень з жыцця горада варты памяці. Выйшаў гістарычны каляндар ад Віктара Саяпіна

|

Прэзентацыя гістарычнага гарадзенскага календара ад Віктара Саяпіна адбылася 23 снежня ў Абласной навуковай бібліятэцы імя Карскага. Наведвальнікі імпрэзы маглі ўпэўніцца, што з дапамогай календара кожны дзень можна даведвацца пра цікавыя і часам нечаканыя факты з гісторыі горада. Каманда, што працавала над календаром, расказала пра гісторыю яго стварэння і далейшыя планы.

Беларуская мова пашыраецца ў гарадзенскім футболе і пачынае пранікаць у хакей

Аўтар блога “Мова Спартова” Ігар Случак падвёў фінальныя вынікі свайго рэйтынгу. Калі ў сярэдзіне лістапада футбалісты гарадзенскага “Нёмана” займалі першы радок сярод 60 спартыўных клубаў Беларусі, то пры падвядзенні агульных вынікаў, дзе разглядаліся 120 каманд, жоўта-зялёныя размясціліся на сёмым месцы.

Вучымся гатаваць калядны глінтвейн з пастарам Уладзімірам Татарнікавым

Католікі, пратэстанты ды і значная частка праваслаўных святкуе Раство 25 снежня. У лютэран, згодна са старой традыцыяй, у зімовыя святы прынята піць саграваючы глінтвейн. Пастар лютэранскай кірхі ў Гродне Уладзімір Татарнікаў спецыяльна для “Твайго стылю” прыгатаваў гэты напой і распавёў пра яго сакрэты.