Хто напісаў Паланэз Агінскага? Адказ не толькі на гэта пытанне далі на занятку “Мова нанова”
Занятак прысвечаны знакамітаму Міхалу Клеафасу Агінскаму адбыўся ў Гродне 5 кастрычніка. Госцем “Мовы нанова” стаў Аляксей Фралоў, музыка з ансамбля старадаўняй беларускай музыкі “Вытокі” і выкладчык Беларускай акадэміі музыкі.