Паводле афіцыйнай статыстыкі ў Гродзенскай вобласці – 570 ВІЧ-інфікаваных

|

За чатыры месяцы ў вобласці выяўлены 14 новых носьбітаў віруса імунадэфіцыту чалавека.

Сярэднявечныя лучнікі збяруцца ў Гродне

|

Трэці год запар у нашым горадзе пройдзе турнір па стральбе з традыцыйнага лука “Страла святога Губерта”. Мерапрыемства, запланаванае на 3 лістапада, прымеркавана да так званых Дзён святога Губерта, што ладзяцца гарадзенскай грамадскасцю ўжо не першы год.

Як у Гродне абіралі ўдзельнікаў праекта СТВ

|

На сайце СТВ з’явілася відэа гарадзенскага кастынгу праекта “Спяваючыя гарады”. Новы тэлевізійны праект шукае новыя імёны ў музычнай прасторы.

Як спаскудзіць добрую ідэю на дзяржаўным узроўні

Прапануем нашым чытачам крытычны водгук на форум “Музеі Беларусі”. Пагляд знутры – вачыма ўдзельніцы – апублікаваў гомельскі сайт Клічнік.іnfо.

“Нёман” працягвае барацьбу за 5-е месца

На заснежаным полі гарадзенцы перамаглі 27 кастрычніка свайго бліжэйшага канкурэнта, якога не маглі адолець у Гродне ўжо некалькі сезонаў запар.

Падвяла толькі “Алімпія”

|

Адразу некалькі гарадзенскіх каманд згуляла ў канцы тыдня на міжнародных турнірах. Крыху расчаравалі толькі баскетбалісткі з “Алімпіі”, якія саступілі ў Лідзе бельгійскім “маладым коткам”.

А ранкам прыйшла зіма

| Без катэгорыі

Усяго за ноч Гродна аказаўся пад снежнай коўдрай. Прырода нібы супраціўляецца таму, што Беларусь засталася ў летнім часе і імкнецца даказаць сваё. Халоднае надвор’е захаваецца яшчэ некалькі бліжэйшых дзён. Пацяплее толькі ў другой палове тыдня.

“Нёман” у хатнім матчы перамог чэмпіёна Беларусі па хакеі

|

Хакейны матч у гарадзенскім Лядовым палацы 26 кастрычніка прыцягнуў увагу шматлікіх заўзятараў хакею. Чакаўся незвычайны матч: “Нёман” граў са жлобінскім “Металургам”, чэмпіёнам Беларусі мінулага сезону. Апошняя сустрэча гэтых каманд у Гродне скончылася перамогай палешукоў у фінале беларускага першынства.

Зміцера Дашкевіча з калоніі могуць перавесці ў Гродзенскую турму

30 кастрычніка адмысловая камісія ў Мазырскай калоніі вызначаць далейшы лёс палітвязня Змітра Дашкевіча.

Дзіцячы садок, які сёння адкрыўся на Дзевятоўцы, ужо перапоўнены

|

Садок №104 мае і басейн, і кампутарны клас. У поўную моц ён запрацуе 1 лістапада.