У Гродне за 3 гадзіны выпала 7-дзённая норма ападкаў
2 чэрвеня з 15 да 20 гадзін у Гродне, паводле “Гроднааблгідрамету”, выпала 15 мм ападкаў пры дэкаднай норме 23 мм.
2 чэрвеня з 15 да 20 гадзін у Гродне, паводле “Гроднааблгідрамету”, выпала 15 мм ападкаў пры дэкаднай норме 23 мм.
Гарадзенцы выступілі 21 красавіка на Кракаўскім прадмесці ў Варшаве на адной сцэне з “Крамбамбуляй” ды польскімі зоркамі Izrael, Muniek Staszczyk i Strachy na Lachy. Сваімі ўражаннямі ад выступа падзяліўся з “ТС” Алесь Дзянісаў, адзін з музыкаў гурта.
Дарожная каналізацыя на асобных вуліцах горада не вытрымала 2 чэрвеня ўвечары ўдар стыхіі.
У Гродне 1 чэрвеня прайшоў турнір міжнароднага ўзроўню па змешаным баявым мастацтвам Neman Challenge, дзе змагаліся байцы з Беларусі, Украіны, Туркменістана, Расіі і Польшчы.
На святочныя мерапрыемствы з нагоды Міжнароднага дня абароны дзіцяці, якія праходзілі 1 чэрвеня ў гарадзенскім парку імя Жілібера, трапіў фотакарэспандэнт “Твайго стылю”.
Літаратурнае свята “Эліза Ажэшка запрашае” прайшло 1 чэрвеня ў гарадзенскай Швейцарскай даліне, побач з домам-музеем паэткі. Наведнікі і мінакі маглі паслухаць музычныя і паэтычныя выступы, пабачыць прадметы даўніны ды старыя фотаздымкі горада.
“Нёман” абыграў сталічнае “Дынама” ў апошнім матчы першага круга, і захаваў за сабой месца ў шасцёрцы наймацнейшых. Матч праходзіў у Мiнску на стадыёне “Трактар” і завяршыўся ўпэўненай перамогай “Нёмана” з лікам 0:2.
Камерны музычны спектакль паводле Verbum Nobile (“Слова гонару”) Станіслава Манюшкі ў пастаноўцы мінскага тэатра “Галерэя” ўпершыню быў паказаны 30 траўня ў Мінску, а ўжо 20 чэрвеня адбудзецца паказ у гарадзенскім Тэатры Лялек.
Аварыя здарылася ў пятніцу вечарам у вёсцы Каробчыцы.
У галерэі “Крыга” адбылася прэзентацыя кнігі культуролага, дацэнта кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму ГрДУ Янкі Трацяка. Ён аўтар больш чым ста навуковых публікацый, але “Партрэты ў інтэр’еры Гародні” не тычыцца прафесійнай дзейнасці аўтара. Гэта зборнік пародый ды эпіграм.