Адкрыўся музей у Тэатры Лялек

| Без катэгорыі

Экспазіцыя на другім паверсе тэатра ўяўляе сабой зборку тэатральных лялек, а таксама эскізаў, малюнкаў і фотаздымкаў прыкладна з 13 пастановак: “Балада аб белай вішні”, “Сцяпан велькі пан”, “Сіндбад-мараход” і іншых.

Першую экскурсію правёў галоўны рэжысёр Алег Жугжда.

Гродзенскі “Нёман” у хатняй гульні разграміў салігорскі “Шахцёр” з лікам 7:0

|

Вырашальным і трыюмфальным для “Нёмана” стаў трэці перыяд, калі гарадзенцы закінулі ў браму суперніка 6 шайбаў.

666 замежнікаў атрымалі права працаваць на Гарадзеншчыне

|

Такую колькасць спецыяльных дазволаў на працу замежным грамадзянам выдалі ў Гродненскай вобласці за 9 месяцаў ад пачатку года. І гэта без уліку грамадзян Расіі і Казахстану, якія маюць права працаваць у Беларусі без спецыяльнага дазволу.

Слонімскія выратавальнікі знялі з балкона пакінутых без нагляду дзяцей

|

Дзяўчынку, якая плакала, седзячы на парэнчах балкона кватэры на трэцім паверсе, заўважыла жанчына.

Гарадзенскі слінгаквэст: 15 узроўняў за паўтары гадзіны

| Без катэгорыі

Гарадзенскі сямейны квэст на тэму гісторыі Гродна ладзіўся ў цэнтры горада 13 кастрычніка. Матулі, бацькі, сябры – агулам дзевяць каманд змагаліся за тое, каб стаць першым.

“Д.П.Б.Ч.” – роўны сярэднячок ад N.R.M.

|

Новы альбом N.R.M. – кароткі, посткрызісны, рознакаляровы і роўны сярэднячок. Але колькі ў яго не ўслухоўвайся, зусім не ясна, што мы можам чакаць ад гурта ў будучыні. “Твой стыль” некалькі дзён круціў у слухаўках навінку, каб прыйсці да высновы, што яна яму хутчэй падабаецца.

Вандроўка па старым Гродне. Частка XVI. Вуліца Замкавая

|

На вуліцы Замкавай за апошнія сто год змянілася нямала, хаця на першы погляд так не здаецца. Што ж, прагуляемся па ёй і, я перакананы, знойдзем нямала цікавага.

“Нёман” вярнуў сабе камфортную перавагу над мінскім ”Юнацтвам”

|

Хакеісты гродзенскага “Нёмана” 11 кастрычніка на хатняй пляцоўцы абыгралі свайго бліжэйшага суперніка ў чэмпіянаце Беларусі і зноў адарваліся ад “Юнацтва” на 7 ачкоў, паведамляе belta.by .

У Гродне будуць дыскутаваць пра месца сучаснага ўніверсітэта

|

“Лятучы ўніверсітэт” разам з “Гарадзенскай бібліятэкай” 17 кастрычніка ладзіць у Гродне адкрыты семінар “Універсітэт у гісторыі і сучаснасці Беларусі”. У сустрэчы прымуць удзел вядомыя выступоўцы з Гродна і Мінска. Мадэратар дыскусіі – Алесь Краўцэвіч.

Паўстанцаў узгадаюць у Свіслачы 27 кастрычніка

|

Як паведамляюць мясцовыя актывісты, традыцыйнае ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863 г пачнецца ў 11.00 каля касцёла св. Францішка. Плануецца ўскладанне кветак і знічак да магілы Віктара Каліноўскага, помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту.