На Ночы музеяў гарадзенцаў віталі турма, інквізіцыя і тэатр
Ноч музеяў, якую для гарадзенцаў зладзіў Музей гісторыі рэлігіі, прапанавала багатую праграму са шпацырам па горадзе і наведваннем адразу трох музеяў. Наведвальнікаў гасцінна прымалі ў турме, запрасілі пазнаёміцца з прывідамі пажарнай каланчы і пазнаёмілі з метадамі працы сярэднявечнай інквізіцыі. Разняволіцца пасля жахаў дазволіў спектакль Тэатра лялек і кава са слодычамі. Скончылася ноч канцэртам арганнай музыкі ў Фарным касцёле.