Лекцыя і дыскусія аб практычнай ролі экзістэнцыйнай псіхалогіі пройдзе ў Гродне

|

2 красавіка Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае гарадзенцаў на адкрытую лекцыю і дыскусію “Практычнае значэнне экзістэнцыйнай псіхалогіі ў сучасным свеце”.

Асвоіць фота, відэа і інфаграфіку дапаможа навучанне ў “МедыяСтудыі”

|

“Гарачую прапанову” робіць Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” для тых, хто хоча развіваць сябе, свае ідэі і бізнес. У межах унікальнай для Гродна праграмы цягам некалькіх тыдняў прапануецца асвоіць асновы фотажурналістыкі, здымкі і мантажу відэа, стварэнне інфаграфікі і візуалізацыі дадзеных.  
Набор удзельнікаў на на мультымедыйную  адукацыйную праграму “МедыяСтудыя-2016”  працягваецца да 8 красавіка. 

З чаго смяяліся ў Гродне: сёлетнія першакрасавіцкія жарты з сеціва

|

Гарадзенскія жарты на дзень смеху можна разглядаць як інфармацыю для вывучэння  мясцовай супольнасці і вызначэння мараў і патаемных жаданняў гараджан. Нават у дзень смеху яны схільныя давяраць “качкам”, што гняздзяцца ў тэмах, якія нязменна выклікаюць цікавасць у жыхароў горада. Гісторыя, слон, футбол і мяжа – менавіта адсюль выляталі сёлетнія найбольш галасістыя першакрасавіцкія “качкі”.

Баскетбалісты “Гродна-93” пачнуць плэй-оф з “Прынёмання”

|

31 сакавіка гарадзенцы правялі апошні групавы паядынак перад матчамі плэй-оф. У Гродне падапечныя Андрэя Васiлеўка абыгралі магілёўскі “Барысфен”.

“Не толькі ўзгадаць, але запомніць” – гарадзенцы ўшанавалі памяць Ніла Гілевіча

|

1 красавіка у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы адбылася паніхіда на спачын душы народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча, якi памёр вечарам 29 сакавіка на 85-м годзе жыцця.   

Гарадзенскія алмазы хутка стануць рэчаіснасцю

|

Сінтэтычныя алмазы будзе вырабляць у Гродзенскай вобласці новы рэзідэнт свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”, паведамляе  БЕЛТА. ТАА “Сінтэтычныя крышталі”, што плануе наладзіць на Гарадзеншчыне вытворчасць па сінтэзу алмазаў для прамысловых і ювелірных патрэб, было зарэгістравана  30 сакавіка.

Вядомы дызайнер прадаставіў сваю калекцыю для конкурсу “Гарадзенская беларусачка -2016”

|

Зусім хутка ў Гродне пройдзе юбілейны фолк- конкурс “Гарадзенская беларусачка  – 2016”. У гэтым годзе арганізатары абяцаюць шмат чаго цікавага. Адным з сюрпрызаў стане калекцыя моднага адзення для конкурсу дэфіле. Яе стваральнікам з’яўляецца былы студэнт Купалаўскага ўніверсітэта Антон Ярошчык, які ўжо паспеў стаць вядомым за мяжой.

Вусная гісторыя: навошта і як збіраць успаміны?

|

У этнакраме “Цудоўня” сябры “Беларускага архіву вуснай гісторыі” зладзілі двухдзённы трэнінг для гарадзенцаў. Наведвальнікі даведаліся навошта збіраць вусныя ўспаміны і як гэта робіцца. “Твой стыль” прадстаўляе асноўныя парады па запісу вусных успамінаў.

 

Лешч за 2 мільёны, а лінь за 4: лоў рыбы на Гарадзеншчыне абмежаванны з 1 красавіка ў сувязі з нерастам

|

На перыяд вясновага нерасту ў Беларускім заканадаўстве прадугледжаны дадатковыя ахоўныя мерапрыемствы, што дазваляюць рыбе аднерасціцца і даць шматлікае і жыццястойкае патомства. Адным з іх з’яўляецца сезоннае абмежаванне на лоў усіх відаў рыб. Дзяржаўная інспекцыя аховы жавёльнага і расліннага свету інфармуе, што тэрміны абмежаванняў залежаць ад рэгіёна, і Гарадзеншчыне яны дзейнічаюць ад 1 красавіка да 30 мая. Кампенсаваць нанесеную прыродзе шкоду парушальнікам прыдзецца не менш, чым у трайным памеры.

 

“Належнага кантролю няма”: пагрозу навакольнаму асяроддзю Гарадзеншчыны прызнаў Дзяржкантроль

|

Камітэт дзяржаўнага кантролю прызнаў недастатковай працу па ахове навакольнага асяроддзя ў Гродзенскай вобласці. Да такіх высноваў 31 сакавіка прышлі на абласной калегіі КДК, дзе абмяркоўвалася выкананне заканадаўства аб ахове навакольнага асяроддзя i рацыянальным выкарыстаннi прыродных рэсурсаў, паведамляе БЕЛТА.