Чацьвёртая перамога “Нёмана”
Гарадзенскія хакеісты працягваюць радаваць сваіх заўзятараў. На рахунку каманды ўжо 4 перамогі ў пяці гульнях Адкрытага чэмпіянату Беларусі.
Гарадзенскія хакеісты працягваюць радаваць сваіх заўзятараў. На рахунку каманды ўжо 4 перамогі ў пяці гульнях Адкрытага чэмпіянату Беларусі.
Да канца верасня мае ўбачыць свет новая складанка беларускамоўнай альтэрнатыўнай музыкі «Наша альтэрнатыва». У ліку выканаўцаў, чыя творчасць будзе прэзентаваная на дыску – найбольш вядомы ў апошнія часы гарадзенскі гурт TLUSTA LUSTA.
З такой хуткасцю ўцякаў учора ад міліцыі ў бок Гродна п’яны жыхар Шчучына. Пагоня за ім дала плён толькі ля Абухава.
Удзел царквы ў супрацьдзеянні гандлю людзьмі і рэабілітацыі яго ахвяраў абмяркоўваўся на двухдзённым семінары ў Гродне.
Беларускі бок папрасіў дадатковы час на падрыхтоўку да арганізацыі спрошчанага перасячэння мяжы з Літвой. Дамова пра гэта павінна была быць падпісана у час візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Вільню.
Такой дыскусіяй завершыць шчыльны графік заўтрашняга дня Саюз палякаў на Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс. Адзначаць 70-годдзе спрэчнай падзеі прадстаўнікі Саюзу пачнуць з паездкі па Гродзенскім, Шчучынскім, Воранаўскім раёнах.
Пяць гадзін аператыўнікі канфіскоўвалі і апісвалі зброю, знойдзеную ў кватэры 74-гадовага гродзенскага пенсіянера.
Сёння ў Смаргоні пачаліся спаборніцтвы кінолагаў сярод памежных ведамстваў дзяржаў – удзельнікаў СНД.
Сёння, пад час перамоваў прэзідэнтаў Беларусі і Літвы Аляксандра Лукашэнкі і Далі Грыбаўскайтэ плануецца падпісаць у ліку іншых і дамову аб парадку падарожжаў жыхароў памежных раёнаў, адпаведна якой жыхары Гродна і Ліды без віз змогуць ездзіць у Вільнюс і Друскінінкай.
Маці ўсіх дзетак, якія нарадзіліся ў Гродзенскай вобласці ўчора, у Дзень міру, атрымаюць статысячную прэмію ад абласнога аддзялення «Беларускага фонду міру». Аб гэтым ТС паведаміў старшыня фонду А.В. Райко.