Напярэдадні Вербніцы сотні каталікоў прайшлі Крыжовым шляхам па цэнтры Гродна
Пасля заканчэння вячэрняга набажэнства ў Кафедральным саборы вернікі прайшлі па Савецкай плошчы і вуліцы Маставой да Бернардынскага касцёла. У малітоўным шэсці вернікі зрабілі 14 прыпынкаў, па ліку эпізодаў шляху Ісуса Хрыста на Галгофу. Сёлетні гарадскі крыжовы шлях, які прайшоў 19 сакавіка, стаў ужо сёмым па ліку.