Супрацоўнікі пракуратуры адмаўляюцца падцверджваць факт арышту

|

На некаторых сайтх з’явілася інфармацыя аб тым, што арыштаваны старшыня Гродзенскага абласнога савета дэпутатаў Аркадзь Карпуць, які чатыры разы запар абіраўся на гэтую пасаду. Паводле неафіцыйных звестак, яго арыштавалі літаральна ў цэнтры Гродна (?!) згодна ордэра, падпісанага генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь Рыгорам Васілевічам.

Кожны прадставіць сваё пакаленне ў бардаўскай музыцы

|

Праз месяц вядомы гарадзенскі музыкант Віктар Шалкевіч будзе ўдзельнічаць у вечары сучаснай беларускай песні і паэзіі «Рытмы і рыфмы», які адбудзецца ў Мінску ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

У «Маёнтку» прапішуцца кенгуру, ішак і шарсцяныя куры

|

Гродзенскі мясакамбінат абвясціў тэндэр на закуп экзатычных птушак: качак «мандарынак», страўсаў Эму, курыц «белачубых»… Вядома, не для вытворчасці каўбас, супакоілі ТС у юрыдычным аддзеле прадпрыемства, а для папаўнення фаўны «Гродзенскага маёнтка «Каробчыцы».

Першы чэмпіянат краіны па флэйрынгу адбыўся ў Гродна

|

Чэмпіянат Беларусі па флэйрынгу (спаборніцтвы бармэнаў) адбыўся ўчора ў боўлінг-клубе «Метро». Акрамя непасрэдна клуба арганізатарамі выступілі цэнтр бармэнаў «PLANET Z» (г. Кіеў) і Гродзенскі лікёра-водачны завод.У чэмпіянаце прынялі ўдзел 11 бармэнаў з розных рэгіёнаў краіны.

Іўеўская пілігрымка, ці «Скарбы літоўскага памежжа»

|

Пад такой назвай распрацавана гісторыка-архітэктурная экскурсія. Пра гэта стала вядома на прэзентацыі новых экскурсійных маршрутаў, арганізаванай Міністэрствам спорту і турызму.

Фотапогляд Юры Іванюка

| Без катэгорыі

Туманны Альбіён адпачывае…

Чаму і каму патрэбна «згарнуць балаган»?

З пачатку развіцця грамадства і да сённяшніх дзён людзі шукаюць хлеба і відовішчаў. Раней толькі багатыя маглі дазволіць сабе паход у тэатр, а просты народ задавольваўся выступамі вулічных артыстаў. Часы змяняюцца, і цяпер кожны можа купіць квіток на канцэрт, а вось ці развіваецца вулічная культура?

Інтэлектуальны марафон 2010

| Без катэгорыі

Два месяцы таму Еўрапейскі Гуманітарны Ўніверсітэт абвясціў пра пачатак конкурсу творчых прац сярод абітурыентаў 2010 г. Нядзіўна, што бітва за адмысловыя ўмовы паступлення ў ЕГУ, была нялёгкай. Аўтары і самі пераканаліся ў гэтым…

«Характарыстыка», ці сродак знішчэння асобы?

|

Не часта можна ўбачыць падлетка, які б чаго, альбо – каго, не баяўся б. Сённяшняй праблемай (і хутчэй за усё – галоўнай) можна лічыць тое, што настаўнікі перасталі сябе стрымліваць. Нядаўна я стала сведкай вельмі непрыемнага інцыдэнту…

Як Каложа ўзяла нас у палон

|

У мінулую нядзелю ўсе добрыя хрысціяне святкавалі Вялікдзень. Дзень сапраўды, быў удалы: свяціла сонейка, хрыстосаваліся і ўсміхаліся мінакі. Таму, разгавеўшыся, і мы вырашылі прагуляцца па горадзе і наведаць гістарычныя помнікі, а па магчымасці і цэрквы.