“Каложскі Дабравест” збярэ 50 калектываў з 8 краін

Фестываль праваслаўных песнаспеваў “Каложскі Дабравест” ладзіцца ў Гродна з 15 па 19 лютага.

Новы цягнік на Вільню

Паміж Лідай і Вільняй пусцяць цягнік. Пра гэта дамовіліся падчас нядаўнай сустрэчы кіраўнікі чыгунак Беларусі і Літвы.

Ураган “Нікалас” нашкодзіў на Гарадзеншчыне (дапоўнена)

|

Моцны вецер, які бушаваў ў Гродне, паваліў дрэвы на чатыры аўтамабілі. Бура зламала вышку аператара сотавай сувязі “Лайф”. Гродзеншчына пацярпела ад “Нікаласу” найбольш.

Міліцыя прапануе ўвесці каменданцкую гадзіну для падлеткаў

|

Непаўнагадовым забароняць самастойна знаходзіцца на вуліцы пасля 23.00. З такой прапановай выступіла Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі.

У Слоніме затрымалі крымінальнага аўтарытэта

|

У жніўні 2009 г. Сяргей Быцко збег з-пад варты і да нядаўняга часу знаходзіўся ў міжнародным вышуку.

Пашукі зніклых Ганны Цвятніцкай і Дзяніса Сотнікава не даюць вынікаў

|

Міліцыя па-ранейшаму лічыць асноўнай версіяй знікнення хлопца і дзяўчыны няшчасны выпадак і абвяргае чуткі, якія вітаюць у гарадзенскай інтэрнэт-прасторы.

Універсітэт імя Янкі Купалы заняў 2441 месца ў рэйтынгу ўніверсітэтаў свету

|

Іспанская даследніцкая група Cybermetrics Lab апублікавала днямі чарговы рэйтынг прадстаўленасці і адкрытасці вышэйшых навучальных установаў свету ў інтэрнэце. Сярод больш як 13 тыс. ВНУ ў рэйтынг патрапілі і гарадзенскія ўніверсітэты.

У Гродне адбудзецца канцэрт Таццяны Салаўёвай

|

Гарадзенская спявачка прадставіць на суд гарадзенцаў фолькавыя кампазіцыі на аснове беларускага фальклёру, свае новыя аўтарскія песні. Удзел у канцэрце возьмуць і сябры Таццяны  – у тым ліку, вядомы гарадзенскі гітарыст і кампазітар Уладзімір Захараў.

Дазвол на выезд за мяжу студэнтам будуць выдаваць іх ВНУ

|

На разглядзе ў парламенце знаходзіцца праект закону, паводле якога можа быць адменена патрабаванне для студэнтаў пытаць дазвол на выезд за мяжу ў Міністэрстве адукацыі. Пры гэтым сама сістэма дазволаў застанецца.

“Варты тысяч скуголячых і фантазіруючых пісак”

Выстава, прысвечаная асобе Рышарда Капусьціньскага, які ўзняў рэпартаж да рангу Мастацтва, адкрылася на мінулым тыдні ў Старым Замку ў Гродне.