Что думают жители Белостока о Беларуси?

|

Польшча — суседка Беларусі. А што палякі думаюць пра Беларусь і беларусаў? Карэспандэнты “Нашай Нівы” запыталіся людзей на вуліцах Беластока.

Гарадзенскі скульптар Казімір Місюра стварыў фігуру Хрыста ў чалавечы рост для бабруйскага касцёла

Гарадзенскі разьбяр, які займаўся аднаўленнем фігураў згарэўшага алтара Фарнага касцёла, скончыў чарговую працу – драўляную скульптуру Хрыста Уладара Сусвету. 16 сакавіка яе прывезлі з Воранава, а пасля давядзення асобных элементаў твор адправіцца ў Бабруйск.

Дракула? Бандыт? Хто жыве ў самым таямнічым гарадзенскім доме

У інтэрнэце гэты дом у цэнтры Гродна згадваецца як “Замак Дракулы”. Стаіць недабудаваны катэдж каля старых каталіцкіх могілак і выглядае на фоне пахмурнага вясновага неба і замшэлых крыжоў змрочна і нават злавесна. Гатычны гмах, пра які ў горадзе ходзяць розныя чуткі, даўно стаў адной з неафіцыйных славутасцяў абласнога цэнтра. Але вядома пра яго зусім няшмат.

У Беларусі забаранілі… нешта. Магчыма, Skype і Viber

|

Указ пра стварэнне сістэмы процідзеяння парушэнням парадку пропуску трафіку можа забараніць таксама адсылаць SMS з сайта аператара ці карыстацца крыптастойкімі мэсэнджарамі, піша svaboda.org.

Больш за 60 млрд рублёў накіруюць на абнаўленне Воранава да абласных “Дажынак”

Больш за 60 млрд рублёў накіруюць на рамонт аб’ектаў і добраўпарадкаванне Воранава да абласных “Дажынак” 2016 года ў Гродзенскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гродзенскага аблвыканкама.

Беларуская АЭС: эканамічная бомба запаволенага дзеяння?

Улады Беларусі вырашаюць, што рабіць з прафіцытам электраэнергіі з Астравецкай АЭС. Эксперты лічаць, што патрэбныя для гэтага тэхналогіі падвысяць сабекошт электраэнергіі, піша DW.

Чаму будаўнікі Вітаўта малявалі на цэгле свастыкі ды зоркі? Археолагі не маюць адзінага адказу

Знакі на плінфе з Каложскай царквы ХІІ ст., у нейкім сэнсе, тэма для Гродна ўжо дастаткова раскручаная. Іх фатаграфавалі, замалёўвалі, па іх пісалі артыкулы, выступалі на канферэнцыях… Тэорыяў было таксама безліч: ад знакаў мясцовых майстроў да скандынаўскіх або цюркскіх рунаў.

Пяць прычын прачытаць кнігу “Літва-Беларусь” Язэпа Лёсіка

|

Упершыню перавыдадзеная асобнай кніжкай праца была прэзентаваная 15 сакавіка ў гарадзенскай краме “Цудоўня”.

Гарадзенскія святары чытаюць верш на мове, каб выйграць кнігі для царкоўнай бібліятэкі

Да Дня роднай мовы партал TUT.BY абвясціў конкурс, у якім трэба было прачытаць верш на беларускай мове, за што пераможцу абяцалі 30 кніг беларускай класікі ад выдавецтва “Папуры”. Гарадзенскія святары падумалі, што будзе выдатна мець кнігі ў парафіяльнай бібліятэцы, каб праваслаўныя вернікі маглі іх чытаць. Яны зрабiлi сваё вiдэа i ў заяўцы паабяцалі ў выпадку перамогi перадаць прыз бібліятэцы кафедральнага сабора.

Федэрацыя пакарала Захарава штрафам. “Нёман” таксама адкажа за непрыстойныя паводзіны заўзятара

|

Страсці ў апошнім матчы паўфіналу паміж “Нёманам” і “Юнацтвам” напаліліся да мяжы. Галоўны трэнер мінчан на прэс-канферэнцыі ў чарговы раз не змог сябе стрымаць і выплюхнуў увесь негатыў на каманду Мілаша Голаня.