Археалагічная знаходна можа перапісаць гісторыю Гродна

|

Напэўна, гісторыю Гародні ў бліжэйшы час можна будзе калі не перапісаць, то дапоўніць. Такое меркаванне 31 сакавіка выказаў ў сваім блогу гарадзенскі краязнаўца Мечыслаў Супрон. Нагодаю для  спадзеваў стала знаходка рэшткаў драўлянага паселішча ў аколіцах Зарыцы.

З Мілашам Голанем не працягнулі супрацоўніцтва

|

Як паведамляе крыніца “Твайго стылю”, кіраўніцтва чырвона-чорных не працягнула супрацоўніцтва з чэшскім спецыялістам, незважаючы на тое, што яго кантракт быў разлічаны на два гады.

Тайная зброя: рэпартаж з сакрэтнай трэніроўкі футбольнага “Нёмана”

|

Трэцяга красавіка гарадзенскі футбольны “Нёман” стартуе ў чарговым чэмпіянаце краіны. У першы дзень красавіка наш карэспандэнт зрабіў рэпартаж з сакрэтнай трэніроўкі з удзелам пяцёркі нападнікаў клуба.

Двое гарадзенцаў будуць удзельнічаць у рэаліці “Горад”

|

Ідэі Івана Петушка па стварэнні невялікай тэрыторыі паркавага тыпу для розных гульняў і Вольгі Салавей па адраджэнні старой баскетбольнай пляцоўкі ўвайшлі ў дваццатку лепшых задумаў па паляпшэнню горада, адабраных журы для далейшай працы над іх рэалізацыяй, паведамляе Гродзенскі зялёны партал.  Зараз пераможцы адборачнага тура, што прадстаўляюць 14 гарадоў Беларусі, адправяцца на 7-дзённае навучанне ў Мінску. З дапамогай арганізатараў конкурсу і экспертаў у галіне рэалізацыі гарадскіх і культурных праектаў яны будуць больш дэтальна распрацоўваць свае задумкі.

У Гродне ледзь не перакуліўся грузавы цягнік

|

Нешта перашкодзіла цягніку праехаць пераезд на вулiцы Суворава. Такую версію агучылі чыгуначнікі, якія прыбылі першымі на месца здарэння. Грузавы цягнік з некалькімі вагонамі цудам не перакуліўся.

Хлопчык гадоў 12-ці залез на чужую тэрыторыю і скруціў шыю аленю

У Гродне на вуліцы Рэйманта хлопчык залез на чужую прыдамавую тэрыторыю і зламаў плеценага аленя коштам больш за мільён рублёў.

Гарадзенец адкажа перад судом за разбой 11-гадовай даўніны

|

Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы па факце разбойнага нападу на дырэктара прыватнага прадпрыемства, здзейсненага 15 красавіка 2005 года на вуліцы Лізы Чайкінай ў Гродне.

ЧБ па баскетболе: Гарадзенская “Алімпія” пазмагаецца толькі за бронзу

|

Паўфінальная серыя чэмпіяната Беларусі паміж гарадзенскімi баскетбалісткамі і “Гарызонтам” скончылася выхадам у фінал мінскай каманды. Зараз гарадзенская “Алімпія” можа разлічваць толькі на бронзавыя медалі.

Нелегальныя мігранты. Рэпартаж з ізалятара часовага ўтрымання Лідскага пагранатрада

У кожнага з нелегалаў свой лёс. Часам застаецца толькі здагадвацца, што падштурхнула іх на ўцёкі з роднай краіны. Але планы многіх разбурыліся аб пільнасць лідскіх пагранічнікаў.

У Свята-Пакроўскім саборы адбудзецца паніхіда на спачын душы Ніла Гілевіча

|

1 красавіка у пятніцу у 16.00 у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы г.Гродна адбудзецца паніхіда на спачын душы народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.