У частцы Кастрычніцкага раёна ў маі адключаць гарачую ваду на тры дні

|

13-15 мая будуць праводзіцца выпрабаванні на цеплавыя і гідраўлічныя страты ў зоне абслугоўвання ЦЭЦ-2, з-за чаго гарачай вады не будзе ў большасці Кастрычніцкана раёна. Ніжэй – спіс вуліц, дзе адключаць ваду.

У Гродне прайшоў XIV фестываль славянскіх адзінаборстваў (фота)

На фэст, які праходзіў у парку Жылібера 3 мая, прыехала каля 30 спартовых і рыцарскіх клубаў з Беларусі і Расіі. У праграме, акрамя рыцарскіх баёў, быў таксама турнір лучнікаў і паказальныя выступы вайскоўцаў і міліцыі.

Топ-5 цяжкадаступных музеяў Гродна

Хоць Гродна называюць горадам-музеем, далёка не ўсе гарадзенцы, а тым больш турысты, могуць назваць які-небудзь музей, акрамя Старога і Новага замкаў. TUT.BY сабраў пяць малавядомых музеяў Гродна, куды варта паспрабаваць патрапіць.

Фотафакт: У Гродне на кіёсках “Табак” з’явіліся антытытунёвыя малюнкі

|

Жоўта-сінія кіёскі тытунёвай фабрыкі раздражняюць гарадзенцаў ужо некалькі месяцаў. Нядаўна невядомыя пачалі ляпіць на іх карткі А4 з вясёлым малюнкам супраць палення сярод дзяўчын. Карткі былі заўважаныя ў розных месцах горада.

Мастацкая акцыя ў Гродне: старыя назвы вуліц вярнуліся з дапамогай… бялізны

Удзельнікам гарадзенскага воркшопу Свята Мурунава ўдалося на месцы рэалізаваць адзін з праектаў – перформанс, мэтай якога было вярнуць гораду хаця б на нейкі час страчаную аўтэнтычнасць.

Гарадзенскі “Деловой интернет” у гэтым годзе пройдзе ў “Галактыцы”

|

Штогадовая рэгіянальная падзея для тых, хто вядзе свой бізнес у інтэрнэце, пройдзе ў Гродне 21 мая. Як заўсёды, уваход на мерапрыемства бясплатны, трэба толькі зарэгістравацца загадзя на сайце імпрэзы.

Для гасцей Чэмпіяната свету па хакеі электрычка Кузніца-Гродна стала больш камфортнай

Замежнікаў, якія едуць у Беларусь без візы, маючы куплены білет на матч Чэмпіяната свету па хакеі, чакае прыемны сюрпрыз у цягніку Кузніца-Гродна, які знакаміты “забегамі” пасажыраў.

Каробчыцы на майскія святы вярнуліся ў СССР

, | Без катэгорыі

Тэматычны дзень прайшоў у Гарадзенскім маёнтку “Каробчыцы” з нагоды свята працоўных. Чырвоныя гальштукі павязалі не толькі супрацоўнікам, але і каням ды пудзілам жывёлаў у музеі, а ў рэстаране можна было пад’есці за “рубль дваццаць”.

Гарадзенка прыняла ўдзел у конкурсе “Місіс Беларусь 2014” (фота)

Жыхарка Гродна Вераніка Лапаценка, маці двух дзяцей з мадэльнай знешнасцю, прыняла ўдзел у конкурсе “Місіс Беларусь 2014”.

Юры Стыльскі: Я ўжо стаў пераборлівы ў пытаннях алкаголю

Хэдлайнерамі на дзясятым байк-фэсце “Хавайся ў бульбу” былі берасцейскія панкі “Дай Дарогу”. Перад выступленнем “Твой стыль” пагутарыў з лідарам гурта Юрам Стыльскім пра прывязанасць да малой радзімы, творчыя планы калектыва і карысны адпачынак.