Таццяна Касатая раскажа пра гарадзенскія кінатэатры міжваеннага часу
У этнакраме “Цудоўня” 16 лютага адбудзецца сустрэча з гісторыкам Таццянай Касатай, прысвечаная ролі кінатэатраў у штодзённым жыцці гарадзенцаў міжваеннага часу.
У этнакраме “Цудоўня” 16 лютага адбудзецца сустрэча з гісторыкам Таццянай Касатай, прысвечаная ролі кінатэатраў у штодзённым жыцці гарадзенцаў міжваеннага часу.
Да крымінальнай адказнасці будзе прыцягнута жыхарка Гродна 1966 года нараджэння за тое, што пазбавілася ад тэлевізара “Віцязь”састарэлай мадэлі, паведамляе прэс-служба Гродзенскага УСС. Справа з тым, што жанчына забылася аб адміністрацыйным арышце, накладзеным на гэту маёмасць.
Шэсце памяці Выклятых жаўнераў мае адбыцца ў Гайнаўцы на Падляшшы 27 лютага. Урачыстасць ужо паспела выклікаць шмат спрэчак, перад усім у кантэксце міжнацыянальных адносін у рэгіёне. Справа ў тым, што шэсце адбудзецца таксама ў гонар тых, хто пасля вайны забіваў мясцовых праваслаўных.
Вынікі грамадскага абмеркавання архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі футбольнага манежа ў Пышках падвялі 11 лютага на паседжанні абласнога горадабудаўнічага савета.
Указ № 40, які ўступіць у сілу з 14 красавіка, яшчэ болей абмяжоўвае бязмытны ўвоз тавараў для асабістага карыстання на тэрыторыю Беларусі. І праз гэта, паводле жыхароў памежнага рэгіёну, ахвотных наведваць суседнюю Польшчу стане яшчэ менш.
З нагоды Міжнароднага дня дзяцей, хворых на анкалогію, Гродзенскі дзіцячы хоспіс і Дзіцячая паліклініка №2 заклікаюць памятаць, што анкалогію можна перамагчы. Значэнне мае час. У новым відэа апісаныя першыя сімптомы. Падзяліцеся ролік са знаёмымі. Магчыма, гэта дапаможа выратаваць жыццё.
На занятках, прысвечаных беларускай паэзіі, наведвальнікі курсаў узгадавалі творцаў – Купалу, Коласа, Багдановіча і іншых – ды чыталі іх вершы. Госцем вечара быў малады паэт Алесь Плотка.
15 лютага ў Беларусі, у тым ліку і ў Гродне, адзначалася памятная дата – 27-я гадавіна вываду савецкіх войск з Афганістану. Каб ушанаваць памяць землякоў, якія адтуль не вярнуліся, сотні чалавек сабраліся каля афганскага манумента. Былі ветэраны вайны, сваякі загінуўшых, чыноўнікі і проста неабыякавыя жыхары горада.
З-за атрыманай траўмы і з-за няўзгодненасці клубаў пераход гарадзенскага паўабаронцы ў міжсезонне не адбыўся. Прэтэндавалі на Савіцкага сур’ёзныя каманды, як у Беларусі, так і за мяжой.
Пра гэта заявіў начальнік Дзяржаўтаінспекцыі Гродна Анатоль Кеўра падчас прэс-канферэнцыі 11 лютага. Паводле яго слоў, язда па дварах і вырашэнне канфліктаў з няправільнай паркоўкай займаюць 80% часу інспектараў, а вынік гэтай працы ніяк не ўплывае на бяспеку руху.