Дзе адпачыць у Новы год у Гродне: начныя клубы з квіткамі ад 50 тыс да 1 млн рублёў

|

Да Новага года застаецца ўсяго два дні. Многія ўжо даўно спланавалі, дзе адпачыць у святочную ноч. Для тых, хто не вызначыўся, мы падабралі праграму начных устаноў горада, якія гатовыя цешыць гасцей яркім шоў і святочным настроем.

Беларусы сталі менш ездзіць у Польшчу, іх выдаткі там скараціліся на 20%

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы апублікавала дадзеныя пра памежны рух у трэцім квартале 2015 года. У справаздачы бачна, што ў параўнанні з мінулым годам значна актывізаваўся рух на польска-украінскай мяжы, а вось на польска-беларускай і польска-расійскай пачаў скарачацца.

Гарадзенец сенсацыйна перамог на самым прэстыжным турніры сусветнага муай-тай

У панядзелак, 28 снежня, у тайскай Патаі адбыўся галоўны гадавы турнір прамоўшана Top King World Series у сярэдняй вазе (70 кг). Па выніках года сюды паставілі біцца беларуса Дзмітрыя Варца. У першым жа двубоі наш хлопец нечакана для многіх накаўтаваў знакамітага тайскага прафесіянала Кема Сітсонгпінонга. 

Забытыя мясціны Гродна: Дом Баркоўскага – дзекабрыста і царскага генерала

Сярод іншых гродзенскіх малюнкаў Напалеона Орды ёсць выява дома на высокай гары. Дом пабудаваны як класічны асабняк багатага шляхціца або адстаўнога афіцэра. У сшытках Орды ён падпісаны як дом Баркоўскага. Доўгі час адшукаць месца, дзе знаходзіўся гэты дом, не ўдавалася. Пазней, дзякуючы фотаздымкам 1860-х гг., дом Баркоўскага быў лакалізаваны. Значна больш мы ведаем цяпер і пра ягонага ўладальніка.

Андрэй Чарнякевіч: Патрэбная прэпарацыя нацыянальнага руху

Андрэй Чарнякевіч — гісторык, кожная кніжка якога становіцца падзеяй. Звольнены з Гарадзенскага ўніверсітэта па загадзе старшыні аблвыканкаму, сёння ён адзін з самых запатрабаваных прафесіяналаў. Нядаўна ён выдаў дзве кніжкі, прысвечаныя нацыянальнаму руху і Гродна.

Першае судзейства, мноства пазітыву і добрыя падарункі: у Гродне прайшоў дабрачынны хакейны матч

|

У Гродне прайшоў традыцыйны штогадовы дабрачынны матч. У адрозненні ад папярэдніх гульняў, у гэтым годзе заўзятарам не трэба было несці цацкі, уваход на мерапрыемства быў вольным. Жадаючыя маглі толькі пакінуць ахвяраванне для дзяцей з гарадзенскага хоспіса. Уласна дзеля іх і праводзіўся матч.

Гарадзенец забыў паставіць машыну на ручнік і яна скацілася ў возера

|

Жыхар Гродна прыехаў лавіць рыбу на возера ля вёскі Новая Гожа. Ён забыў паставіць аўто на ручны тормаз і яно скацілася ў ваду.

Гарадзенскія дачнікі скардзяцца на кепскую дарогу, але звяртацца да ўладаў баяцца

Частая праблема для гарадзенцаў – кепскія дарогі да лецішчаў. У рэдакцыю “Твайго стылю” звярнуліся пенсіянеры, абураныя падобнай праблемай у садовым таварыстве “Вадаканал”, што знаходзіцца за вёскай Каробчыцы.

На Кляцкова BMW збіў жанчыну. ДАІ просіць дапамагчы яе апазнаць

|

Каля 7.30 27 снежня на праспекце Кляцкова ў Гродне BMW збіў жанчыну. Па папярэдняй версіі, яна пераходзіла дарогу на чырвонае святло. ДАІ просіць гарадзенцаў дапамагчы высветліць асобу загінуўшай.

У Гродзенскім заапарку жывёлам-сімвалам 2016 года падарылі “торцік” з капусты, бананаў і часныку

У гарадзенскім заапарку зладзілі навагодняе свята з удзелам сімвалаў года, што сыходзіць і таго, што настае. 27 снежня дзеці і бацькі весела пабавілі час з аніматарамі-снегавікамі, выкрывалі хітрыкі бабы-Ягі і сустракаліся з жывёламі: кармілі на развітанне козачку і частавалі адмысловым “торцікам” малпаў.