Модных сабак апранаюць у Гродна

|

Гродзенскае таварыства з дадатковай адказнасцю «ЛеЭрНо» пачало выпускаць адзенне для сабак. Курткі, камбінезоны, футра з рознай тканіны і колеру распрацаваныя з улікам апошніх тэндэнцый сабачай сусветнай моды.

Новыя правы кіроўцам выдадуць у Гродна ў лютым

|

Новыя правы кіроўцаў пачнуць выдаваць ва ўсіх падраздзяленнях, якія адказваюць за іх выдачу на тэрыторыі Беларусі, са студзеня гэтага года.

Ліса падстрэліла паляўнічага

|

На Шчучыншчыне ліса раніла паляўнічага, выстраліўшы з ягонай жа стрэльбы. На гэтым настойвае паранены паляўнічы, які знаходзіцца зараз у раённым шпіталі.

Квіткі на аўтобус можна будзе набыць праз Інтэрнет сёлета

|

Сёлета ў Беларусі распачне дзейнічаць сістэма продажу квіткоў на аўтаперавозкі праз Інтэрнет.

Ідуць Каляды і людзі рады

|

Традыцыйны калядны канцэрт з удзелам хору беларускай духоўнай музыкі “Бацькаўшчына”, хору польскай песні “Glos z-nad Niemna” і народнага калектыву “Зарачанскія крынічкі” адбудзецца 14 студзеня ў Гродне.

200 еўра на сувенір

|

Жыхар Воранаўскага раёна паспрабаваў абмяняць у мясцовым аддзяленні банка сувенірную банкноту.

“Прыгоды” Андрэя Пачобута ў КДБ

|

Гродзенскага журналіста 8 студзеня схапілі каля ўласнага пад’езда і адвезлі на «гутарку».

Падрабязнасці, якія ён апісаў у сваім блогу, шырока разышліся ў сеціве.

Татарскія жанчыны ў Іўі

|

Уклад татарскай абшчыны ў Іўі значна адрозніваецца ад традыцыйнага ісламскага. Гэтага не адмаўляюць і самыя татаркі.

Пра Готланд, Фаро і першы гарадзенскі раман XXI стагоддзя

|

13 студзеня гарадзенскі пісьменнік Сяргей Астравец прадставіць у мастацкай галерэі “Крыга” творчую справаздачу з сваёй паездкі на востраў Готланд.

Празаік абяцае прачытаць урыўкі з напісаных у Швецыі эсэ, паказаць слайд-шоў і кароткія відэафільмы, знятыя ім на выспах Готланд і Фаро, распавесці пра працу над новым раманам.

У Наваградку шукаюць землякоў-эмігрантаў

|

Настаўнікі і вучні наваградскай школы №1 вывучаюць гісторыю беларускай школы ў нямецкім гарадку Кам. Менавіта ў гэтае нямецкае мястэчка ў канцы Другой сусветнай вайны перабралася частка настаўнікаў Першай беларускай гімназіі, якая працавала ў Наваградку ў 20-40-я гады.