Тыдзень у “Тваім Стылі” 16.03

| Без катэгорыі

Беларусь засталася амаль адзінай краінай у Еўропе, дзе дазволена вясновае паляванне на птушак.

На што скардзяцца арганізатары выставы сабак у Гародні?

Якую дапамогу да юбілею Перамогі атрымае адзіны на Гродзеншчыне Герой Савецкага Саюзу?

Пра гэта ды іншае слухайце ў чарговым выпуску “Тыдзень у “Тваім Стылі”!

Памылкі кіроўцаў каштавалі двух жыццяў

|

Пенсіянер загінуў пад коламі аўталаўкі, малады хлопец стаў ахвярай дарожна-транспартнага здарэння. Першая трагедыя здарылася ў вёсцы Мокрава Карэліцкага раёна, калі 72-гадовы пенсіянер разам з аднавяскоўцамі прыйшоў за пакупкамі.

Як Аўтуховіч рыхтаваў замах на Саўчанку: версія пракурора

|

Сёння ў Вярхоўным судзе працягваецца разгляд справы супраць ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Ўладзіміра Асіпенкі, якія абвінавачваюцца ў падрыхтоўцы замаха на Ўладзіміра Саўчанку – былога старшыню Гродзенскага аблвыканкама. На лаве падсудным таксама Александр Ларын і Міхаіл Казлоў.

Па слядах Каліноўскага ў гадавіну ягонай смерці

|

20 сакавіка гарадзенскія сябры моладзевага грамадскага аб’яднання “Гісторыка” ладзяць для ўсіх ахвотных вандроўку па мясцінах, звязаных з жыццём Кастуся Каліноўскага. Вандроўка адбудзецца па маршруце: Гародня – Індура – Вялікія Эйсмонты – Гудзевічы – Лунна – Воўпа – Ваўкавыск – Гнезна – Свіслач – Якушоўка – Вялікая Бераставіца – Гародня.

Справа пра трайное забойства перададзена ў суд

|

Гучнае злачынства двое гродзенцаў учынілі ўначы 14 кастрычніка 2009 года.

Целы 65-гадовага гаспадара, яго 34-гадовай нявесткі і яе 52-гадовай знаёмай знайшлі пажарныя, якія прыехалі на выклік у кватэру дома №8 па вул.Кабяка. Хлопчык, які таксама пражываў у кватэры, знік.

Беларускія правы ў Еўропе праз год будуць несапраўднымі

|

Беларускія кіроўцы, якія збіраюцца ў Еўропу на ўласных аўто, мусяць паклапаціцца пра пашпарты кіроўцаў новага ўзору. З 29 сакавіка 2011 года беларускія і старыя савецкія правы ў краінах ЕС будуць нядзейснымі.

Незалежны гарадзенскі журналіст асуджаны за самаўпраўства

|

Суд Ленінскага раёна Гродна сёння пакараў Алеся Дзянісава штрафам у памеры 2 мінімалак (70 тысяч рублёў). Ён прызнаны вінаватым у тым, што браў інтэрв’ю ў настаўнікаў СШ № 28, не маючы на тое права і не з’яўляючыся супрацоўнікам мас-медыяў.

Фестываль нацыянальных культур будзе безалкагольным

|

Восьмы Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, які пройдзе ў Гародні 4-6 чэрвеня, збярэ прадстаўнікоў 34 нацыянальных аб’яднанняў. Упершыню ў ім паўдзельнічаюць беларускія кітайцы, галандцы і шры-ланкійцы.

Андрэй Хадановіч прачытае гарадзенцам дыктоўку

|

У нядзелю 21 сакавіка ў Гародні ладзіцца ІІІ Агульнанацыянальная дыктоўка  “Гародня, будзьма з мовай-2010!”

Збеглага злачынцу выцягнулі з каналізацыйнага калектара

|

У суботу затрыманы падсудны рэцыдывіст Анатоль Кудзелка, які 11 сакавіка збег з-пад варты з хірургічнага аддзялення Лідскай бальніцы.