У Гродне хочуць правесці вялікі турнір па бамперболу

|

За апошні год, цягам якога незвычайны камандны спорт бампербол існуе ў Гродне, ён паспеў займець сваіх прыхільнікаў. Арганізатары да пачатку новага гульнявога сезону знялі адмысловае відэа, а ў канцы лета плануюць правесці вялікі турнір для каманд з усёй краіны.

“Кардонны горад” пабудуюць на АРТ-Пікніку ў Велесе

|

Дзеці, што наведаюць  АРТ-Пікнік ў “Велесе” 19 чэрвеня, змогуць пабудаваць уласны  “Кардонны горад”. Арганізатарам творчай “будаўнічай пляцоўкі” выступіла Дзіцячая экастудыя, а пастаўшчыком “будматэрыялаў” стала кампанія “ЛайтПакСервис”, што прадукуе ўпакоўку з гафрыраванага кардона. Летась “Кардонны Гродна” паўстаў у дзень горада каля тэатра лялек. Але арганізатары сёлетняй імпрэзы абяцаюць зрабіць новы горад з кардону яшчэ больш крэатыўным і інтэрактыўным.

Першы беларускамоўны “Евроопт” адкрыецца ў Old City канцэртам і дэгустацыяй

|

Адкрыццё гіпермаркета “Евроопт” у гандлёвым цэнтры Old City адбудзецца 16 чэрвеня ў 16.00. Арганізатары абяцаюць шырокую забаўляльную праграму, канцэрт і дэгустацыі. Таксама стала вядома, што новыя крама будзе працаваць ва ўмовах  “лінгвістычнага эксперыменту”.  Уся пісьмовая камунікацыя, а таксама назвы аддзелаў, тавараў, акцый і г.д. тут будуць беларускамоўнымі.

“Чайка” – камедыя. А дзе смяяцца? Як гарадзенскім аматарам сцэны прафесійна паглядзець прэм’еру

|

У гарадзенскім Тэатры лялек рыхтуюцца да прэм’еры чэхаўскай “Чайкі”. Камедыі, прыняць якую ад часу яе стварэння зусім не проста. Чаму п’еса, напоўненая болем і непаразуменнямі, названа камедыяй – большасці тагачасных гледачоў было не зразумела. Ды і для сённяшніх аматараў тэатра гэта не заўжды празрыста. Адказы на дылетантскае пытанне “Дзе смяяцца?” шукаем у асяродку адмыслоўцаў.

Малыя экстрэмалы хадзілі па парэнчах мосту ў цэнтры Гродна. А мелі быць у летніку

|

Дзеці, якія мелі быць у школьным летніку, хадзілі па парэнчах мосту ў парку Жылібера. Іх заўважылі 14 чэрвеня ў першай палове дня. Хлопцы патлумачылі, што выхавацелі адпусцілі іх пагуляць у горадзе пры ўмове, што яны вернуцца да абеду.

Гарадзенец, які зрабіў вялікае графіці ў Панямуні, раней упрыгожыў краму “Пінскдрэў”

|

Вялікае графіці на вуліцы Панямуньскай па замове “Гроднарайаграсэрвіс” зрабіў мастак, вядомы пад нікам “Хайзэнберг”. Ён распавёў “Твайм стылю”, як яго завуць насамрэч, дзе яшчэ можна пабачыць яго працы і як, на яго думку, можна перавыхаваць тых, хто псуе сцены прымітыўнымі надпісамі.

Лядовы палац разыграе аўтамабіль сярод аматараў хакея

|

Гарадзенскі Лядовы палац ужо пачаў рэалізацыю сезонных абанементаў на гульні з удзелам “Нёмана” ў сезоне 2016/17 гадоў. Каб стымуляваць рэалізацыю абанементаў i прыцягнуць аматараў хакея, кіраўніцтва Лядовага разыграе сярод уладальнікаў абанементаў і квіткоў на ўсе матчы сезону аўтамабіль “Лада-Веста” коштам 161 млн рублёў.

Вайскоўцы, каменданцкая гадзіна і блокпасты: у Бераставіцы вучацца антыпартызанскай вайне

|

Вуліцы патрулююць вайскоўцы, увечары забаронена шпацыраваць без дакументаў, а на ўездзе ў райцэнтр стаяць блокпасты, на якіх пільна даглядаюць кожнае аўто. Гэта — не панарама “гарачай кропкі”, гэта — Беларусь у мірны час. У мястэчку Вялікая Бераставіца ў панядзелак пачаліся вучэнні па адпрацоўцы тактыкі антыпартызанскай вайны.

Беларускія мастакі створаць арт-аб’екты з будматэрыялаў

|

Сёлета адбудзецца другі мастацкі пленэр “Арт-салат-2016”, падчас якога ў вёсцы Салацце мастакі і дызайнеры цягам тыдня будуць ствараць дызайнерскія кампазіцыі з драўляных катушак і будаўнічых палетаў. Арт-пленэр будзе ладзіцца з 1 па 9 ліпеня.

З інваліднага вазку на круты хэндбайк: адзін дзень нязломнага Сашы Аўдзевіча з Ліды

|

Праз любоў да экстрыму стаў інвалідам, але не страціў любоў да жыцця.