У Гродне ў Музеі Багдановіча прэзентуюць зборнік Зоські Верас “Пакуль рука пяро трымае. Успаміны, лісты”

|

Вечарына будзе прысвечана 124-й гадавіне з Дня нараджэння Максіма Багдановіча. У яе рамках пройдзе прэзентацыя зборніка, які ўклаў Міхась Скобла.

Начны цягнік з Беластока пераехаў невядомага чалавека каля “Белкарда”. Міліцыя просіць апазнаць загінуўшага

|

Электрычка “Малкіня-Беласток-Гродна” смяротна параніў невядомага мужчыну. Інфармацыя пра гэта паступіла ў міліцыю 3 снежня ў 00.42, паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Гарачае сэрца з вышыні птушынага палёту: дзіцячы хоспіс правёў флэш-моб у цэнтры Гродна

|

У Міжнародны дзень людзей з інваліднасцю, 3 снежня, у Гродне распачалі акцыю “Падай руку дапамогі!”. 70 чалавек з паднятымі ўгару блакітнымі карткамі ўтваралі разам “гарачае сэрца” – лагатып хоспіса, каб зрабіць яго здымак з вышыні птушынага палёту.

“Тутэйшым” – 25! Паслухайце песню пра “засранцаў, што папсавалі танцы”

|

Юбілейны спектакль “Тутэйшыя” адыгралі артысты Гродзенскага тэатра лялек 2 снежня. Як звычайна – на самым высокім узроўні. Як звычайна – у зале ніводнага вольнага месца. Як звычайна – надзвычай натхнёна і пераканаўча.

Расія забараніла пастаўкі прадукцыі са Смаргонскага і Лідскага малаказаводаў

|

Рассяльгаснагляд з 7 снежня часова абмяжоўвае ўвоз у Расію прадукцыі пяці беларускіх малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Іх прадукцыю расійскі бок прызнаў небяспечнай пасля інспекцыі, праведзенай у кастычніку 2015 года.

Касцёл, тэлевежа і вентыляцыя “Азота”. Дзе ў Гродне жывуць сокалы-пустальгі

Невялікі сокал-пустальга, памерам з шызага голуба, пачаў часцей сяліцца побач з людзьмі. Птушкі не будуюць сваіх дамоў, а займаюць нішы ў высокіх будынках. Але часта мы нават не здагадваемся, дзе могуць знаходзіцца гэтыя нішы! Паназіраем за гэтым вытанчаным драпежнікам у нашым горадзе.

Апытанне ў Гродне: “Пенсійны ўзрост трэба падвысіць для чыноўнікаў: яны сядзяць у цяпле, бетон не цягаюць…”

Лукашэнка даручыў чыноўнікам “параіцца з народам пра падвышэнне пенсійнага ўзросту”. Што б вы адказалі, калі б у вас папрасілі такой парады? З такім пытаннем карэспандэнт “Свабоды” звяртаўся да гарадзенцаў.

Спецыялісты вывучаюць схіл Замкавай гары, які можа пагражаць Старому замку апоўзнем

Будаўнічы праект рэканструкцыі Старога замку мае быць скончаны да канца году. Але спецыялісты мусяць заняцца не толькі будынкамі, але і ўзгоркам, на якім стаіць замак. Яго трэба будзе ўмацоўваць. Пра гэта расказалі прадстаўнікі мiнскай арганізацыі “ГеоСтройИзыскание”, якія праводзяць даследаванне грунту на схілах Замкавай гары з дапамогай устаноўкі дынамічнага зандавання.

Валанцёры і дзеці з Гарадзенскага хоспісу пакажуць у кірсе сацыяльны мюзікл

|

Мюзікл “Я-МЫ” прымеркаваны да Міжнароднага дня людзей з інваліднасцю (3 снежня) і Дня валанцёра (5 снежня). Напярэдадні адбудзецца акцыя з серыі “Падай руку дапамогі”.

Без жанчын яго біяграфію напісаць немагчыма: Дзяніс Марціновіч пра жанчын Караткевіча

Літаратурны крытык Дзяніс Марціновіч прэзентаваў у Гродне кнігу “Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча”. Некаторыя ўспрымаюць яе як “капанне ў бруднай бялізне”, а сам аўтар кажа, што гэта важная частка біяграфіі пісьменніка.