У польскім Слупску патрабуюць прыпыніць супрацоўніцтва з Гродна
Некалькі дзесяткаў сябраў незалежнага прафсаюза “Салідарнасць” учора правялі пікет у абарону правоў чалавека ў Беларусі ў польскім горадзе Слупску.
Пратэстоўцы ўручылі мэру Мацею Кабылінскаму зварот з патрабаваннем прыпыніць супрацоўніцтва з уладамі Гродна
і цалкам спыніць кантакты з праўладным Саюзам палякаў на Беларусі пад кіраўніцтвам С.Сямашкі.