Дом-батлейка: як ажывіць закінутыя гарадзенскія камяніцы?
На “Кірмашы праектаў” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” мастацтвазнаўца Наталля Паўленка прадставіла ідэю пад назвай “Дом-батлейка. Другое жыццё”. Што хацела данесці гарадзенцам сваім праектам Наталля? Пра гэта з ёй паразмаўляла карэспандэнтка “Твайго стылю”.