У Гродне прайшоў шосты этап кубка па крос-кантры “Тры вярсты”
Шосты этап кубка Гродна па крос-кантры “Тры вярсты” прайшоў 14 ліпеня ў Пышках. У спаборніцтвах узялі ўдзел каля 70 раварыстаў. Першым прыехаў лідар агульнага заліку.
Шосты этап кубка Гродна па крос-кантры “Тры вярсты” прайшоў 14 ліпеня ў Пышках. У спаборніцтвах узялі ўдзел каля 70 раварыстаў. Першым прыехаў лідар агульнага заліку.
Паэтычная вечарына з прэзентацыяй дыска “Галасы паэтаў” і музычна-спеўнай часткай адбудзецца 16 жніўня ў этнакраме “Цудоўня”. Удзельнічаюць Таццяна Грыневіч, беларуская паэтка-бардэса, музыка, і Антаніна Хатэнка, пісьменніца-публіцыстка, літаратуразнаўца.
Юніёрская зборная Беларусі па баскетболе, якой кіруе гарадзенскі трэнер Аляксандр Шымкавяк, заняла 8-е выніковае месца на чэмпіянаце Еўропы. У матчы за 7-ю пазіцыю нашы дзяўчаты саступілі аднагодкам з Чэхіі.
У суботу, 13 жніўня, на пляцоўцы каля Моладзёвага цэнтра “Гродна”, чальцы аматарскага аб’яднання “Клуб сацыяльных танцаў” правялі для гарадзенцаў майстар-класы па лаціна-амерыканскіх танцах. Мерапрыемства прайшло ў рамках канцэртаў выхаднога дня, што арганізоўвае “Цэнтр культуры”.
Аўтабаі на выжыванне, што прашлі пад Гродна 13 жніўня, не абыходзіліся без ахвяраў. Каб эвакуіраваць параненых аўтамонстраў з гразкага поля бою патрэбна была не меншая спрактыкаванасць і дасведцанасць, чым ў саміх бясстаршных пілотаў. Іван Здановіч – кіроўца пагрузчыка Амкадор-352, галоўнага тэхнічнага партнёра імпрэзы “АзотСпецТранса”, выцягваў машыны, што буксавалі на гразкай арэне і “на руках” дастаўляў знерухомелыя машыны механікам.
Самым моцным аўтамонстрам аўтабаёў на выжыванне, што прашлі 13 жніўня пад Гродна, аказаўся Opel Ascona “Генерал Лі”, каторай кіраваў пілот Мікалай Верамеенка з гарадзенскай каманды Atmo Rozzkі. Мы распыталі кіроўцу аўтамонстра пра шлях да месца “на тумбачцы” – п’едэстале гонару аўтабаёў.
Адкрыты электрамабіль – рэпліка Rolls-Royce – 13 жніўня ўпершыню выехаў на пробны маршрут па гістарычным цэнтры Гродна. Як і прадказвалі, першымі кліентамі сталі менавіта турысты.
У Гродне 13 жніўня хакейны “Нёман” правёў цікавую міжнародную таварыскую гульню супраць казахскага “Бейбарыса”. З лікам 8:5 перамагла каманда Сяргея Пушкова.
Уласнік драўлянай сядзібы ХІХ стагоддзя – Агракамбінат “Скідзельскі” – збіраўся зносіць дом, але ўмяшанне гісторыкаў прымусіла выставіць аб’ект на аўкцыён. Некалькі разоў яго не ўдавалася прадаць, але 12 жніўня былы панскі маёнтак атрымаў новага гаспадара, піша belsat.eu.
Ён з’ехаў у “Дынама Мінск” калі яму было 14 гадоў. Праз шэсць гадоў ён вяртаецца ў родны горад, дзе пачынаў шлях прафесіянала. У першым жа матчы за гарадзенскую каманду гэты футбаліст выходзіць на замену і забівае гол. Расказваем пра выхаванца гарадзенскага і мінскага футбола – Яраслава Яроцкага.