З’явілася анлайн-карта гродзенскага гета з фотаздымкамі
Гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Яўген Махнач працуюць над стварэннем анлайн-карты гродзенскага гета. Вынікі іх немалой працы можна цяпер пабачыць на “Тваім стылі”.
Гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Яўген Махнач працуюць над стварэннем анлайн-карты гродзенскага гета. Вынікі іх немалой працы можна цяпер пабачыць на “Тваім стылі”.
Тысячы беларусаў глядзелі разам і паасобку ўвечары 7 снежня публічную лекцыю Святланы Алексіевіч у Стакгольме. 10 снежня ў сталіцы Швецыі ёй будзе ўручаная Нобелеўская прэмія ў галіне літаратуры.
Адразу тры мерапрыемтвы з экалігічнай тэматыкай прайшлі ў прыхадскім доме Каложскай царквы 6 снежня. Вернікі абмеркавалі з экспертамі пытанні экалагічнай падрыхтоўкі да Калядаў, дапамаглі дзецям расфарбаваць эка-торбы і усе разам адкрылі жывы куток. Мерапрыемствы праходзілі ў межах беларуска-нямецкага супрацоўніцтва пры падтрымцы Евангелістскай царквы Германіі ў межах акцыі “Надзея для Усходняй Еўропы”.
Пра забойства 33-гадовага гродзенца Дзяніса Васільева паведамілі курды на сайце Kurdish daily news, апублікаваўшы фатаграфіі яго дакументаў і банкаўскіх картак. Увагу прыцягнула напісанне імя і прозвішча лацінкай з беларускай мовы. Хоць самі дакументы аўстрыйскія. На адной з картак значыцца права на пражыванне і працу ў горадзе Брэгенц, на іншых дакументах бачная дата і месца нараджэння – 9 жніўня 1982, Беларусь, Гродна.
Усё больш людзей стараюцца весці здаровы лад жыцця. Шмат увагі аматары ЗЛЖ надаюць харчаванню. Гарадскія кавярні прапануюць небагаты выбар страваў, якія можна аднесці да здаровага харчавання. Дзе абедаюць гарадзенцы, якія дбаюць пра якасную ежу, даведаўся Зялёны партал Гродзеншчыны.
Што агульнага паміж Беларуссю і Фінляндыяй? Па першы погляд, нічога. Але ёсць што параўнаць і ёсць што паказаць. Сёння ў Беларусі навучаюцца тры студэнты з гэтай паўночнай краіны. Усе яны сустрэліся 6 снежня ў Гродне, каб адзначыць дзевяноста восьмую гадавіну ўтварэння Фінскай Рэспублікі.
Літаратурная вечарына, прысвечаная атрыманню беларускай Святланай Алексіевіч Нобелеўскай прэміі па літаратуры. У межах святкавання – чытанне ўрыўкаў з твораў, анлайн прагляды прамовы лаўрэаткі і цырымоніі ўручэння прэміі.
У канцы лістапада рабочыя выкапалі на плошчы Тызенгаўза, недалёка ад гарвыканкама, магутныя падмуркі. Яны належалі старой гарадской псіхіятрычнай бальніцы. Мы падрабязней раскажам пра гэты цікавы дом і ягоных наведвальнікаў.
На гэтым тыдні ў Гродне захаваецца восеньскае надвор’е. Па прагнозам сіноптыкаў, будзе пахмурна і пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра з +8° на пачатку тыдня апусціцца да +1° напрыканцы.
Дапамога жанчынам у сітуацыях крызіснай цяжарнасці адбываецца на базе жаночай кансультацыі №2 у Гродне.