“Усё ў сям’ю”

|

Бацька скраў у свайго прыёмнага сына кампутар, фотаапарат і каля 1 млн рублёў.

Выпадак адбыўся ў мястэчку Наваельня Дзятлаўскага раёну.

Маўклівае двудумства: хто вінаваты?

Арганізатары маўклівых акцый нясуць адказнасць за любую траўму, атрыманую тымі, хто ў іх удзельнічае. Такое меркаванне выказаў учора старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукало падчас оnline канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

У Беларусі могуць з’явіцца электронныя праяздныя

|

А таксама можа павялічыцца кошт праезду ў грамадскім транспарце. Пра магчымыя інавацыі і не толькі распавялі прадстаўнікі Міністэрства транспарту і камунікацый на ўчарашняй прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў Мінску.

У Гродна гасцюе ружовы сімвал свету

|

Некалькі дзён запар каля парку Жылібера, на прыпынку “Тэатра лялек”, мінакі маглі назіраць за голубам незвычайнай афарбоўкі.  З выгляду цалкам звычайны голуб мае ружовае апярэнне.

Не паставіш нумар, наракай на сябе!

| Без катэгорыі

Якая сувязь можа быць паміж нумарацыяй падвальных памяшканняў і прадухіленнем тэрарыстычных актаў? Тыя, хто сябруе з логікай, могуць супакоіцца, – ніякай сувязі няма. Аднак ідэалагічныя аддзелы ЖЭСаў гэтую сувязь не толькі бачаць, але і настойліва прапагандуюць.

Татарстан прасоўваецца на захад?

|

Па чутках, адзін з найбуйнейшых вытворцаў хімічнай прадукцыі ў Расіі, татарстанскі «Казаньаргсінтэз», мае намер набыць вытворцу поліаміднай прадукцыі «Гродна Хімвалакно».

У Гродна вызначаць лепшага вадзіцеля таксі

|

Фінал праекта Гродзенскай ДАІ па бяспецы дарожнага руху “Бітва таксістаў” адбудзецца 22 ліпеня ў цэнтры Гродна. Праект стартаваў 23 лютага.

Эдмінас Багдонас: «Беларусь магла б пабудаваць замест Астравецкай АЭС гандлёвы цэнтр»

|

Заявіў пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас журналістам у Вільнюсе 20 ліпеня. Другая яго прапанова – гадавальнік для развядзення рыбы.

Прысуд прыведзены ў выкананне

|

Расстралялі двух жыхароў Гродна – Алега Грышкаўца і Андрэя Бурдыку, прыгавор па справе аб забойстве трох чалавек вынесены Гродзенскім абласным судом 14 мая 2010 года. Злачынства было ўчынена ноччу 14 кастрычніка 2009 года ў кватэры дома на вуліцы Кабяка ў Гродне.

Будзе надрукаваны альбом пра рэстаўрацыю алтара Фарнага касцёла

Да заканчэння рэстаўрацыі галоўнага алтара Фарнага касцёла будзе выдадзены памятны фотаальбом, прысвечаны пяці гадам працаў над аднаўленнем пашкоджанага пасля пажару алтара.