Дзяржпагранкамітэт дадаў дзёгцю ў бочку мёду ад Outlet Białystok
Кожную суботу з Гродна ў Outlet Białystok будзе адпраўляцца бясплатны аўтобус, арганізаваны польскім бокам. Кампанія, якая займаецца браніраваннем месцаў на рэйсы, абяцала, што яны не толькі будуць бясплатнымі, але кліенты тураў таксама не будуць стаяць у чарзе на мяжы. На гэтую навіну адрэагавалі памежнікі: у ДПК арганізатараў тураў просяць не ўводзіць беларусаў у зман.