Гарадзенскi “Нёман” пакінула будучыня, але прыехала мінулае і сучаснае

|

Без страт і новых набыткаў міжсезонне ў Гродне ніколі не праходзіць. 

У Парэччы асвяцілі 14 тысяч бутэлек Вадохрышчанскай вады (+ФОТА)

|

Напярэдадні Вадохрышча, 18 студзеня, мітрафорны протаіерэй Аляксандр Наздрын, у саслужэнні дыяканаў Пакроўскага сабора, здзейсніў Чын вялікага асвячэння вады ў цэху разліву мінеральнай вады ў вёсцы Парэчча Гродзенскага раёна.

Мастер-класс для бизнесменов о том, как создать отдел продаж, пройдет в Гродно

|

У бізнэсе аддзел продажаў з’яўляецца ключавым падраздзяленнем кампаніі. Ён прыносіць грошы і, па сутнасці, корміць усе астатнія службы. Аддзел продажаў, з’яўляючыся ключавой фігурай на шахматнай дошцы бізнесу, традыцыйна з’яўляецца і асноўнай крыніцай праблем і галаўнога болю для кіраўнікоў.

Ля польска-літоўскай мяжы затрымалі рэкордную кантрабанду цыгарэт. Яе вёз беларускі дальнабойшчык

|

450 тысяч пачак цыгарэт коштам больш за 5,5 млн злотых (1,3 млн долараў) знайшлі польскія мытнікі ў грузавіку Scania, які спынілі на мяжы з Літвой. Гэта рэкордны сёлета і адзін з самых вялікіх у апошнія гады кантрабандных грузаў, паведамілі ў Мытнай палаце ў Беластоку.

Зацішша пасля цыклонаў: надвор’е ў Гродне на тыдзень

|

На працягу тыдня ў Гродне ўсталюецца тыповае зімовае надвор’е, тэмпература паветра не будзе апускацца ніжэй за -12°, без ападкаў.

У Гродне дазволілі прадаваць піва пасля 23.00

|

Забарону на продаж піва і слабаалкагольных напояў з 23.00 да 9.00 адмянілі яшчэ 9 снежня 2015. На мінулым тыдні пастанова аблвыканкама ўвайшла ў сілу.

Каляды скончыліся, а цуды працягваюцца: французкія валанцёры падаравалі дзецям з хоспіса чароўны спектакль

|

Музей гісторыі рэлігіі 17 студзеня прымаў у сваёй зале калядную казку “Таму што ўсё магчыма на Раство”, якую прывезлі ў Гродна акторы Міжнароднага аб’яднання “Тэатро”. Яны не першы год супрацоўнічаюць з Гродзенскім дзіцячым хоспісам. Гледачоў чакала кранальная гісторыя пра здзяйсненне мараў і казачны сюрпрыз пасля спекталя.

“Курыў дзве пачкi ў дзень і піў як скаціна”. Як гарадзенец стаў веганам і радыкальна змяніў жыццё

Яшчэ тры гады таму Стас быў хлопцам, які любіў добра адпачыць і выпіць алкаголю. Але ў адзін момант яго жыццё кардынальна змянілася. Ён забыўся што такое мяса, цыгарэты і алкаголь. Цяпер ён узорны сем’янін, займаецца спортам і прасоўвае ідэю веганства. 

Аўтацягнік з 200-тоннай вежай для “Гродна Азот” перасёк беларуска-літоўскую мяжу

|

Груз вагой у 200 тон і даўжынёй 50 метраў перасёк беларуска-літоўскую мяжу. У краіну прыбыў аўтацягнік з новай калонай для “Гродна Азот”.

Аматары карцінгу ў Гродне адкрылі новы сезон нягледзячы на снег і мароз

Каля 30 чалавек у нядзельную раніцу 17 студзеня правялі першую ў гэтым годзе трэніроўку на картах. Акрамя спартсменаў і аматараў, былі і зусім юныя гарадзенцы, якія хочуць займацца гэтым відам спорту. Перад пачаткам заездаў прысутныя дапамаглі расчысціць адзіную на сёння трасу для карцінгу ў Гродне. Яна знаходзіцца ля КБМ.