“Піва піць дазволілі, уваход зрабілі вольны, а людзі на футбол не ходзяць”. Мечыслаў Гой агучыў вынікі “Нёмана” ў Чэмпіянаце Беларусі
Тыдзень таму завяршыўся Чэмпіянат Беларусі па футболе ў Вышэйшай Лізе. Гарадзенскі “Нёман” за кошт упэўненай канцоўкі змог выбрацца з дна турнірнай табліцы і па выніку сезону размясціўся на 8 месцы ў чэмпіянаце. Старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой спецыяльна для “Твайго стылю” агучыў вынікі чэмпіянату ды заявіў, што футбол любіць, паважае і будзе ўсяляк падтрымліваць.