Як паведамляла КДБ СССР…

У маім архіве захаваўся здымак часоў развітога сацыялізму. Нейкая чарговая працоўная перамога святкавалася ў Гродне. На пярэднім плане – тагачасны беларускі гаспадар Слюнькоў і гродзенскі бос Кляцкоў. Яны нечаму шчыра радуюцца.

У Гродне можна ўбачыць «Свет Чурлёніса»

|

22 сакавіка ў гарадзенскай выставачнай зале Саюза мастакоў адкрылася выстава «Свет Чурлёніса». Выставу арганізавала Генеральнае консульства Літоўскай Рэспублікі.

Рэкламная акцыя па-гарадзенску

У крамах сеткі «Родная сторона» праходзіць рэкламная акцыя – купі два пачка печыва і атрымаеш гарбату ў падарунак. Добрая магчымасць, набыць тыповы набор для ўтульнага вечара. Але варта памятаць, што жывем мы не ў еўропах, дзе рэкламныя акцыі – гэта проста, даступна і выгадна.

У Гродне з’явіцца новая тэатральная трупа

|

Пачаў сваю дзейнасць праект па сацыяльным інтэрактыўным тэатры. Маладзёны з абмежаванымі магчымасцямі разам са сваімі аднагодкамі будуць граць на сцэне.

Па вадзе – за браканьерамі і на экскурсіі

|

У Рэспубліканскім ландшафтным заказніку «Азёры» з’явіўся кацер. З яго дапамогай супрацоўнікі заказніка змогуць больш аператыўна выяўляць парушальнікаў. На тэрыторыі заказніка знаходзіцца 16 вадаёмаў.

Нараджальнасць у Гродзенскай вобласці павялічваецца

|

Толькі за студзень нарадзілася 1011 немаўлят – на 47 больш, чым з першы месяц мінулага году. За першыя два месяцы сёлета ў рэгіёне нарадзілася  2046 дзяцей – на 163 больш у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

Знойдзены чалавек, які падазраецца ў “замінаванні” цягніка Баранавічы-Гродна

|

Міліцыя затрымала ў Гродне 26-гадовага жыхара Слоніма. Прычынай паведамлення пра выбуховае прыстасаванне, якое нібыта знаходзіцца ў цягніку, стала сварка з дзяўчынай, якая гэтым цягніком мелася ад’ехаць у Гродна.

У Гродзенскім раёне загінуў двойчы збіты пешаход

|

Па папярэдняй версіі 21 сакавіка мужчыну, які перабягаў дарогу, збіў спачатку Mercedes Sprinter, а пасля – аўтацягнік.

У Гродне пройдзе буйная канферэнцыя па пытаннях развіцця сеткі Інтэрнэт

|

Канферэнцыя  “Дзелавы інтэрнэт: Гродна” 27 сакавіка запрашае бясплатна ўсіх ахвотных. Адзіная ўмова ўдзелу – папярэдняя рэгістрацыя.

Там, дзе МіГі ўзляталі, прызямляюцца прадпрымальнікі

|

Былы сакрэтны аб’ект – ваенны гарадок ракетчыкаў каля Шчучына – чакае мірная трансфармацыя ў паўнавартасны бізнес-цэнтр.