Продаж гарэлкі ў Беларусі павялічыўся амаль на 19%

|

У студзені-кастрычніку 2011 года рэалізацыя гарэлкі ў Беларусі  павялічылася на 18,9% у параўнанні з такім жа мінулагоднім перыядам.

Паводле Белстату, прададзена 10 млн. 66,9 тыс. дал гарэлкі, яе доля ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 45,6% (у студзені-кастрычніку 2010 года — 42,7%).

Артэрыя жыцця ці дарога смерці?

| Без катэгорыі

18 лістапада супрацоўнікі ДАІ Гродна і вобласці сумесна з праваслаўнымі і каталіцкімі святарамі наведалі месцы, дзе ў ДТЗ найчасцей гінуць людзі. У гэты дзень запальвалі лампадкі, а святары асвячалі месцы трагічных здарэнняў.

Беларусам дазволяць выязджаць за мяжу на аўто толькі раз на восем дзён

|

Меры па абмежаванні вывазу паліва стануць больш жорсткімі, паведаміў на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «МАЗ» прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.

Пераможцы “Alma mater” атрымалі дыпломы, вазы і абанементы ў клуб

|

У штогадовым конкурсе студэнцкіх талентаў “Alma mater”, які ладзіўся 18 лістапада ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы, перамагла каманда Педагагічнага факультэта.

Андрэй Пачобут атрымаў прэстыжную журналісцкую прэмію

|

Журналіст з Гродна, карэспандэнт “Газеты Выборчай” уганараваны прэміяй Анджэя Вайцяхоўскага, заснаванай польскім «Радыё Z».

Кантрабанда ў торце

|

39-гадовая жанчына сказала, што торт — гэта падарунак для сяброўкі.

Аднак польскага мытніка, які даглядаў аўтамабіль у “Кузніцы”, зацікавіла лёгкая вага “падарунку”.

 

 

Тытунёвая фабрыка “Нёман” выпускаць супрацьпажарныя цыгарэты пакуль не плануе

|

Класічныя тытунёвыя вырабы ў еўрапейскіх крамах і шапіках 17 лістапада змянілі цыгарэты новага тыпу, з так званай нізкай схільнасцю да гарэння.

 

«Autorsong» у Гродне: паэзія, музыка і выяўленчае мастацтва

У межах незвычайнага праекта Гродзенская выставачная зала запрашае на адкрыццё выставы графікі Валянціны Шоба і Збігнева Цяпэпка, а  Абласны тэатр лялек – на канцэрт Марэка Галонзка з ансамблем.

У Гродне будуць вырабляць касметыку і бытавую хімію

|

Беларуска-польскае прадпрыемства “КосметНавігатар” ужо с пачатку 2012 года плануе наладзіць выпуск прадукцыі прэміюм-класа.

Віктар Саяпін: планую не менш за 10 кніг па гісторыі Гродна

|

19 лістапада вядомы гродзенскі краязнаўца прэзентуе кнігу “Гісторыя Гродзенскіх плошчаў”.