Міліцыя гандлявалася з цыганскім баронам за непаўнагадовую дзяўчыну, якая збегла да свайго жаніха
17-гадовая выхаванка Парэчскай школы-інтэрнату знікла 30 жніўня. Супрацоўнікі міліцыі знайшлі дзяўчыну ў цыганскім табары ў Воранаўскім раёне.
17-гадовая выхаванка Парэчскай школы-інтэрнату знікла 30 жніўня. Супрацоўнікі міліцыі знайшлі дзяўчыну ў цыганскім табары ў Воранаўскім раёне.
“Калі мы хочам зьмяніць свет да лепшага, мы павінны пачынаць з дзяцей” – гэтыя словы належаць знакамітай шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн. І гэтую адказнасць перад будучыняй павінен адчуваць кожны дарослы, а пісьменнік – тым больш, бо друкаванае слова мае вялікую ўладу над дзіцячай душой. Так лічыць і вядомая беларуская пісьменніца-казачніца Алена Масла, якая наведае гарадскія бібліятэкі 4 верасня. Аўтарка казак спрабуе разабрацца ў такіх вечных праблемах, якія нікога не пакінуць раўнадушнымі, як шчасце, сяброўства, дабро, вернасць.
7 верасня вядомы гарадзенскі калекцыянер Януш Паруліс раскажа пра жыццё гарадзенскіх рэстаранаў і пакажа цэлую калекцыю кілішкаў, з якіх выпівалі розныя пакаленні гараджан. Пра культуру піцця жыхароў Гродна пасля вайны можна будзе даведацца на сустрэчы, што пачнецца ў 18.30 у прыватным музеі Януша Паруліса (вул. Лермантава, 2). Пакуль жа можна прачытаць яго разгорнуты аповед пра тое дзе, як і што пілі раней гарадзенцы.
Жыхарка Гродна захоўвала наркаcыравіну ў закінутай хаце ў вёсцы Адзельскага сельсавету Гродзенскага раёну.
31 жніўня пажылы грамадзянін Літвы заблудзіўся ў прымежавым лесе і перайшоў беларускую мяжу без дакументаў. У 8 гадзін раніцы ён выйшаў з хаты і накіраваўся збіраць дзікаросы.
Па Беларусі працягвае вандраваць стрыт-арт праект Must Act – Must Art, які сваёй мэтай аб’явіў легальнае ўпрыгожванне будынкаў з дапамогай графіці. Пасля Магілёва, Гомеля, Баранавіч і Рагачова, у верасні мастакі з Пінска, Рэчыцы, Ліды, Оршы, Мінска, Брэста і Віцебска накіруюцца ў Гродна.
МУС плануе увесці адміністрацыйную адказнасць для бацькоў. А для саміх падлеткаў – забарону на ўжыванне алкаголю любой моцнасці.
У 8 гадзін раніцы каля Вялікага Сяла разбіўся аўтамабіль “Audi”. Машына звалілася з дарогі і урэзалася ў дрэва.
У апошні тыдзень лета ў Instagram патрапілі здымкі з рознымі дробнымі дэталямі нашага горада, незаўсёды заўважнымі на першы погляд, шмат здымкаў з вясёлкай на горадам, а таксама фота ад тых, хто патрапіў у вір свята Grand Teatro на Савецкай у нядзелю.
У апошні дзень лета вуліцу Савецкую ў Гродне запоўнілі музыкі, танцоры, ілюзіяністы, мімы і акторы. Тут праходзіў чарговы Міжнародны фестываль вулічных мастацтваў Grand Teatro 2014.