Мімішныя абдымашкі: як гарадзенцы фоткаюцца з жывёламі ў Instagram
У сённяшняй Instagram-падборцы на фотках не толькі гарадзенцы, а значна больш: гарадзенцы ў мілым таварыстве жывёлак. Увага: не толькі коцікаў!
У сённяшняй Instagram-падборцы на фотках не толькі гарадзенцы, а значна больш: гарадзенцы ў мілым таварыстве жывёлак. Увага: не толькі коцікаў!
У кніжнай Беларусі падрастае білінгв – першы беларуска-англійскі слоўнік у малюнках “Наш дом / Our Home”: каля 1300-1400 слоўнікавых адзінак, звыш 40 старонак ілюстрацый на розныя тэмы – ад відаў будынкаў для дзеянняў на кухні, хатняй гаспадаркі і рамонту – два алфавітныя паказальнікі з транскрыпцыямі і мноства яскравых малюнкаў.
Трыццаць гадоў таму ў Гродне расчыніў дзверы музей Максіма Багдановіча. За гэты час ён стаў прыкметным культурным цэнтрам. Пра тое, як ствараўся музей і збіралася ягоная экспазіцыя, Свабода гутарыць са стваральніцай і першай дырэктаркай, паэткай Данутай Бічэль.
Унікальная арт-тэрапеўтычная пляцоўка адкрылася 18 мая на базе Гарадзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Там гараджанам упершыню прапануюць прайсці пясочную тэрапію.
Пасля публікацыі матэрыяла пра бяздомных, якія жывуць у кустах у цэнтры Гродна, у рэдакцыю “Твайго стылю” звярнуўся дырэктар Дома начнога знаходжання. Ён растлумачыў, чаму ў гэтых людзей няма прытулку.
Надвор’е спрыяе таму, каб нарэшце выйсці з хаты і правесці час пад адкрытым небам. У цэнтры горада некаторыя бары, кавярні і рэстараны ўжо адкрылі летні сезон і выставілі столікі (а некаторыя нават цэлыя тэрасы пабудавалі).
Лета ўсё бліжэй і калі вы яшчэ не задумваліся аб планах на ўжо блізкі жнівень, то цяпер самы час. З 12 па 14 жніўня на зялёным лузе ля Мірскага Замка пройдзе самы атмасферны музычны фэст Беларусі – Mirum Music Festival. У гэтым годзе арганізатары наважыліся на тры фестывальныя дні: 12 і 13 жніўня – асноўныя дні ды 14-га – afterparty прыемным бонусам для ўсіх, хто мае квіткі на першы, другі або два дні.
Аматар вышыні Міхаіл прыехаў у Гродна па асабістых справах і пачаткова не планаваў наведваць дахі дамоў. Але ўсё ж госць горада не ўтрымаўся і залез на гарадзенскія высоткі, каб атрымаць чарговую порцыю адрэналіну.
Яшчэ год назад адносіны амурскіх тыграў Шэрхана і Тайгі былі несур’езнымі, але зараз у іх сямействе папаўненне. Два тыграня нарадзіліся ў красавіку, паказаць іх гараджанам вырашылі толькі ў сярэдзіне мая.
Чарговы раз гарадзенцам прапануюць бегам ударыць па п’янстве, наркаманіі і нездаровым ладзе жыцця. Пяты забег цвярозасці пройдзе ў Пышках 28 мая.