Шчучынскі Багач запрашае

Фестываль фальклорнай песні «Прынёманскія напевы» з паказам народнага звычаю «Багач» адбудзецца 25 верасня ў мястэчку Орля.

Як вярнуць да актыўнага жыцця людзей, адкінутых грамадствам

|

Круглы стол па ўзаемадзеянні грамадства і дзяржавы ў пераадоленні сацыяльнай выключанасці  29 верасня ладзіць у Гродна грамадскае аб’яднанне “Цэнтр Сацыяльных Інавацый”.

Разам збяруцца работнікі сацыяльнай абароны, прадстаўнікі грамадскіх і рэлігійных арганізацый, выкладчыкі і проста неабыякавыя людзі, каб абмеркаваць праблему сацыяльнай адрынутасці і магчымасці яе пераадолення.

Грамадскія слуханні па рэканструкцыі Каложы

23 верасня ў Гродна адбудуцца першыя грамадскія слуханні “Рэканструкцыя Каложы: за і супраць” з удзелам вядомых беларускіх навукоўцаў, архітэктараў, мастацтвазнаўцаў і гісторыкаў.

Сёння ўначы да Зямлі наблізіцца газавы гігант

Сёння ўначы мы зможам пабачыць у чыстым начным небе Юпітэр, які наблізіцца да Зямлі на рэкордна блізкую адлегласць. Такое збліжэнне планет адбываецца адзін раз прыкладна ў 50 гадоў.

На “савецкую” экскурсію ніхто не прыйшоў

На экскурсію па Гродне, прысвечаную мясцінам, асобам і падзеям 1939 года вачыма савецкіх жаўнераў, ахвотных не знайшлося. Зірнуць на гэтую падзею вачыма польскага абаронцы горада захацела больш за 25 чалавек.

Кірмаш вясельных аксэсуараў у Гродна

|

З 29 верасня па 1 кастрычніка ў лядовым палацы Гродна пройдзе першая міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш “Вяселле над Нёманам”.

Два выхады ў эфір па 30 хвілін кожнаму кандыдату

Кожны кандыдат у прэзідэнты Беларусі атрымае гадзіну эфірнага часу на Першым нацыянальным тэлеканале і столькі ж на радыё.

22 верасня кіроўцам прапануецца пакінуць аўто на стаянках (аўдыё)

А за гэта гродзенскія аўтааматары змогуць скарыстацца грамадскім транспартам бясплатна. Гэтую ініцыятыву Мінпрыроды падтрымаў гродзенскі аблвыканкам.

Найбольш доўгажыхароў жыве на Гродзеншчыне

|

Стогадовы рубеж перакрочылі 637 жыхароў Беларусі. 153 з іх жывуць на Гродзеншчыне.

Жаніх і нявеста загінулі ў ДТЗ

|

Масквіч са сваёй будучай жонкай і яе сям’ёй прыехалі з Расіі ў вёску Асташына Карэліцкага раёна да сваякоў дзяўчыны.