У гарадзенскім музеі гісторыі рэлігіі адкрылася калядная выстава

|

На выставе “Цуд у Віфлеемскую ноч” прадстаўлены сучасныя батлейкі, а таксама рэканструкцыі народных батлеек розных рэгіёнаў Беларусі XVIII-XIX стагоддзяў.

Яшчэ аднаго гарадзенскага журналіста папярэдзілі за працу на замежны СМІ

|

Следам за Алесем Дзянісавым і Алесем Кіркевічам, Андрэй Мялешка атрымаў папярэджанне за працу на замежны СМІ без акрэдытацыі.

Рэдакцыю “Газеты Слонімскай” высяляюць

|

Рэдакцыя незалежнай газеты павінна вызваліць памяшканне, якое арэндуе ў адміністрацыі рынку “Косаўскі”, да 1 студзеня.

Аналагічнае папярэджанне атрымаў і доктар Шэга, што арэндуе памяшканне ў тым жа будынку.

У Гродне працуе выстава мастака з Брэста Міраўлада Палачыча

|

З 13 снежня да 8 студзеня ў галерэі “У Майстра” працуе выстава брэсцкага мастака Міраўлада Палачыча “Гратэскі”. Гэта першая яго персанальная выстава ў Беларусі.

Папяровыя мадэлі замкаў Гарадзеншчыны — у падарунак маленькім беларусам

|

Яшчэ у 2012 годзе Iгар Адасiк з Гродна зрабiў папяровую копію гродзенскага замка Вітаўта (на здымку) для сваёй маленькай дачкi Адэлi. Праз некаторы час да замка Вiтаўта далучыўся папяровы замак Гедымiна ў Лiдзе.

Эстонцы наладзілі нелегальную перапраўку в’етнамцаў праз беларускую мяжу

|

Канал незаконнай міграцыі перакрылі Смаргонскія памежнікі.

Feel The Same і Beach Boogie Band: канцэрт пры пустой зале

15 снежня ў 19.00 жадаючыя паслухаць жывую музыку прыйшлі ў МЦ “Гродна”. Але такіх жадаючых аказалася вельмі мала. У чаканні публікі музыканты затрымалі канцэрт на 45 хвілін. Але вялікага натоўпу так і не з’явілася.

Хакейны “Нёман” рыхтуе навагодні матч для сваіх заўзятараў

|

У зыходзячым годзе хакейная праграма ў Гродне не абмяжуецца афіцыйнымі сустрэчамі. “Нёман” падрыхтаваў для заўзятараў навагодні падарунак – дабрачынны матч, які адбудзецца 22 снежня.

Гурт “Раса мечтателей” сабраўся ў сваім максімальным складзе ў антыкафэ “Живое время”

|

На канцэрце прагучалі песні па-расейску і па-беларуску на словы сучасных і даўніх паэтаў: сярод іх Ларысы Геніюш, Яўгеніі Янішчыц, а таксама трэнера знакамітай Вольгі Корбут – Рэнальда Кныша, які, між іншым, прысутнічаў на канцэрце.

Выклік для “Камунальніка”: адолець грэкаў

|

Гарадзенскіх валейбалістаў чакае 17 снежня матч-рэванш з грэцкім “Этнікасам”. Грэкі ўжо прыляцелі ў Ліду і актыўна фатаграфуюцца на фоне беларускай зімы.