Зуброў з-пад Азёраў збіраюцца купіць расейцы і літоўцы
Перамовы на гэтую тэму прайшлі падчас міжнароднага семінара-дыскусіі, арганізаванага Міністэрствам навакольнага асяроддзя Літвы. Літоўцы запрасілі ў Вільню сваіх калег з Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, каб абмеркаваць пытанні прыгранічнага супрацоўніцтва і абмяняцца вопытам у сферы канфіскацыі і перамяшчэння зуброў, піша grodnonews.by.