У цэнтры Гродна вялікія тараканы тэрарызуюць мясцовых жыхароў
Незвычайныя тарканы турбуюць жыхароў дома па вуліцы Карла Маркса ўжо восем гадоў. Вялікія насякомыя выпаўзаюць ноччу з-пад падлогі і розных шчылін. Мясцовыя кажуць, што праблема пачалася пасля таго, як у іх стогадовым жыллі сталі рамантаваць дах.