Тэлерадыёкампанія “Гродна” запускае паўнавартасны канал
Цяпер гарадзенцы змогуць часцей глядзець свае, мясцовыя навіны: рэгіянальны тэлеканал “Беларусь 4 Гродна” пачне вяшчанне ўжо 9 кастрычніка.
Цяпер гарадзенцы змогуць часцей глядзець свае, мясцовыя навіны: рэгіянальны тэлеканал “Беларусь 4 Гродна” пачне вяшчанне ўжо 9 кастрычніка.
Квір-кінафэст новая з’ява ў культурнай прасторы Беларусі. Сёлета ён упершыню праводзіўся ў Мінску, а зараз вандруе па абласных гарадах краіны. Напярэдадні гарадзенскіх паказаў, што адбудуцца 9-11 кастрычніка ў антыкавярні “Живое время”, прапануем чытачам “Твайго стылю” інтэрв’ю з куратаркай фестываля Дар’яй Трайдэн.
Пасля фінальнага кінапаказу ў Нью-Ёрку, увечары 5 кастрычніка, арганізатары абвясцілі спіс пераможцаў. Сёлета гарадзенцы аддалі перавагу стужцы, якую падтрымала і большасць гледачоў планеты.
Некалькі дзён таму вядомая танцорка выклала у інтэрнэт відэа, якое ўжо паспела разляцецца па ўсёй краіне. Там яна танчыць тверк ноччу на цэнтральнай вуліцы горада. Але як высветлілася, гэта былі яшчэ “кветачкі”. Літаральна за некалькі гадзін да нашай сустрэчы Оля Лета пайшла на чарговы нечаканы эксперымент: танцорка застрахавала свае ягадзіцы на 25 тысяч долараў.
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікалай Улаховіч прыехаў у Гродна 6 кастрычніка. Сустрэча з ім мела адбыцца ў тэхналагічным каледжы. Аднак на яе прыйшло ўсяго некалькі чалавек, да таго ж, старэйшага ўзросту. А атаман так жадаў пабачыцца і пагутарыць з моладдзю!
У выніку журналістаў разам з назіральнікамі ад АБСЕ было ў зале значна больш, чым патэнцыйных выбарцаў.
Чакайце ў хуткім часе матэрыял “Твайго стылю” пра тое, як у Гродне атамана НЕсустракалі. А пакуль глядзіце твіты.
ААТ “Гроднагарбуд” узводзіць ў раёне Аўгустоўскага канала турбазу з гасцініцай і кемпінгам, паведамілі ў адміністрацыі акцыянернага таварыства.
Напэўна кожны паспеў заўважыць на цэнтральных вуліцах горада музыку-крышнаіта, які грае на ўнікальным для нашых краёў інструменце. Але ўбачыць цэлую групу такіх людзей атрымліваецца не заўсёды.
Палова гарадзенцаў перасоўваюцца выключна на роварах, а Гародня – найлепшы горад для веларуху. Пакуль высокая і светлая мара грамадскага аб’яднання раварыстаў яшчэ далёка, аматары двух колаў падвялі вынікі дзейнасці за апошнія два гады. 30 верасня ў ГА “ВелаГродна” адбыўся агульны сход.
У Дзень архівіста “Твой стыль” пабываў у нацыянальным гістарычным архіве ў Гродне. Архіў знаходзіцца ў новым будынку ўжо амаль год. Пасля пераезду ён размяшчаецца ва ўмовах, якім могуць пазайздросціць нават некаторыя еўрапейскія архівы.
Як называюцца дзеткі папугая ці татка малой чарапашкі, якога роду ў беларускай мове словы “сабака” і “гусь” і многа іншых цікавостак распавяла 5 кастрычніка Вольга Астроўская вучням дзіцячага курса “Мова нанова”.