Змены ў законе пра Карту паляка параўналі з дзеяннямі Сталіна
Польскія правыя лічаць, што дадатковыя прывілеі для ўладальнікаў Карты паляка, прадугледжаныя зменамі ў адпаведным законе, пагражаюць польскасці ў Беларусі. Магчымасць больш простай рэпатрыяцыі можа стварыць сітуацыю, калі моладзь, што адчувае сябе палякамі, эмігруе ў Польшчу, пасля чаго ў Беларусі не будзе каму працягваць традыцыі гэтай нацыянальнай меншасці.