Гарадзенцы стварылі ў Вконтакте сацыяльны будзільнік

Начальнік пастаянна дакарае за спазненні? Часта стаў спазняцца на пары? Трэба прачнуцца на спатканне, а ты баішся праспаць? Ніколі не прачынаўся ад незнаёмага, прыгожага голасу? Новую паслугу пачалі прапанаваць у Гродне. Праект “Абудзі мяне” стартаваў нядаўна і ўжо паспеў абудзіць дзясяткі гарадзенцаў.

У юбілей Элізы Ажэшкі чыталі яе творы і прэзентавалі спецыяльны канверт

Хаця 175 год з дня нараджэння Элізы Ажэшкі мінула 6 чэрвеня, святочныя мерапрыемствы з гэтай нагоды правялі 9 чэрвеня. У гэты вечар каля дома пісьменніцы чыталі творы, а таксама прэзентавалі спецыяльны канверт выпушчаны да 175-годдзя нараджэння пісьменніцы.

Ізраіль – месца, куды хочацца вяртацца. Стары горад Яффы, бедуіны і як ратуюць Мёртвае мора

Гарадзенка Ольчык Астроўская працягвае дзяліцца ўражаннямі ад 10 дзён у Ізраілі – краіне, якая за 50 год вырасла з пустыні дзякуючы карпатлівай працы і намаганням людзей.

Пакуль у Гродне забараняюць, у Вільні раяць, як зрабіць лепш

|

Забароны ў гарадскім асяроддзі сталі для нас звыклаю справай. Перакрэсленыя чырвоным колы і надпісы з клічнікамі ледзь не на кожным кроку папярэджваюць аб тым, чаго рабіць нельга. А вось у Вільні вырашылі пашукаць іншы шлях. Па рашэнню ўладаў горада замест забараняльных знакаў тут усталявалі інфармацыйныя шыльды з парадамі, як лепш паводзіць сябе ў пэўных месцах.

“Вёска прайграла цывілізацыі і спажыванню”. Гарадзенцы пабачаць прэм’еру “Клеменса” раней за рэжысёра

|

Спектакль паводле п’есы Казіса Саі “Клеменс” паставіў ў Гродзенскім драматычным тэатры рэжысёр з Мінска Міхаіл Лашыцкі. У спектаклі зайграюць амаль усе акторы тэатра, а галоўную ролю сыграе непрафесійны актор. Першы прэм’ерны паказ адбудзецца ў Гродне 10 чэрвеня, але рэжысёр прызнаўся, што цалкам паглядзіць пастаноўку дзесці на дзясяты раз, калі спектакль ужо “прыжывецца” да сцэны і гледачоў.

Літоўскія эксперты даследуюць ваду ў Немане пасля аварыі на “Гродна Азот”

|

Калі 6 чэрвеня з’явілася інфармацыя пра сур’ёзную аварыю на прадпрыемстве “Гродна Азот”, інспектары Алітускага дэпартамента аховы прыроды накіраваліся на Нёман, каб даследаваць раку ў найбліжэйшым да беларускай мяжы месцы, піша Delfi.lt.

“Нёман” працягвае прайграваць, а выратавальніка ўсё яшчэ няма

|

Чарговы тур чэмпіянату Беларусі зноў скончыўся не на карысць “Нёмана”. Гэтым разам гарадзенцы саступілі яшчэ аднаму дэбютанту Вышэйшай лігi – ФК “Гарадзея”.

Прадстаўнік пасольства Швейцарыі прыехаў на Гарадзеншчыну знаёміцца з уладамі і трэцім сектарам

|

У Гродзенскую вобласць 9 чэрвеня з азнаямленчым візітам прыбыў кіраўнік аддзялення пасольства Швейцарскай канфедэрацыі ў Беларусі Паскаль Эбiшэр. Спачатку дыпламат сустрэўся з кіраўніком вобласці Уладзімірам Краўцовым, з якім абмеркаваў шэраг эканамічных пытанняў. У другой палове дня Паскаль Эбiшэр меў сустрэчу з прадстаўнікамі дэмакратычных і грамадзянскіх супольнасцяў горада і вобласці.

Лета: шчасце, сукенкі і голыя ногі гарадзенак у Instagram

Лета – час сукенак, шортаў, адкрытых ног і іншых частак цела. Гарадзенкі добра ведаюць як апранацца летам і што адкрываць. Глядзіце на фотках.

У “Брузгах” затрымалі кантрабандную вопратку на 8 млрд рублёў

|

Грузавік MAN з партыяй адзення ехаў з Германіі праз пункт пропуску “Брузгі”. Мытны кантроль, праведзены супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з кантрабандай, выявіў у аўтамабілі незаяўленае адзенне, а тых прадметаў гардэробу, што былі названы ў суправаджальных дакументах, аказалася нашмат больш, чым заяўлялася. Пра гэта паведамляе прэс-група Гродзенскай рэгіянальнай мытні.