“Вольнае Паветра” агучвае ўсіх музычных гасцей фестываля новага этна ў “Шаблі”!

|

16 ліпеня на вядомым хутары “Шаблі” ў Валожынскім раёне пройдзе восьмы фестываль новага этна “Вольнае Паветра”. 

Ад мора да мора праз Гродна. Сезон авіяпералётаў адкрылі рэйсамі ў Бургас і Калінінград

|

У летнія адпачынкі да двух мораў – Балтыйскага і Чорнага – гарадзенцы цяпер могуць накіроўвацца наўпрост з роднага горада. 7 чэрвеня з гарадзенскага аэрапорта вылецелі першыя сёлета рэйсы ў Бургас і Калінінград. Абодва пералёты выконвае кампанія “Белавіа”.

Кожная дзясятая нелегальная цыгарэта ў Еўразаюзе выраблена на гарадзенскай фабрыцы “Нёман”

|

Услед за Польшчай і краінамі Балтыі, занепакоенымі нарастаючымі ў апошнія гады аб’ёмамі “белай кантрабанды” беларускіх цыгарэт, трывогу забілі італьянцы, піша “Ежедневник”, спасылаючыся на італьянскае выданне First online.

У “Крызе” прэзентуюць новую кнігу Сяргея Астраўцова “Саргасава мора”

|

У кнізе – 21 апавяданне з прысмакам Гродна. Каралеўскую карону носіць каваль. Вуграм перашкаджаюць вярнуцца ў Саргасава мора. Вежавы гадзіннік хавае ў сабе механізм, пакінуты продкамі. Гісторыя ажывае ў думках чалавека, які ходзіць па гродзенскіх вуліцах.

Гарадзенцы нарэшце ўбачылі папаўненне ў сям’і кенгуру

|

Папаўненне ў кенгуру адбылося яшчэ ў пачатку студзеня: супрацоўнікі заапарка ўбачылі ў самкі варушэнне ў сумцы. Кенгураня нарадзілася вельмі маленькім і на працягу чатырох месяцаў яго практычна не было відаць. Нават зараз, праз паўгода, малы імкнецца не пакідаць матчыну торбу.

Загадкі беларускай гісторыі: Дзярэчын. Ад славы да забыцця

|

124 старонкі займаў спіс нарабаваных расейцамі скарбаў палацу ў Дзярэчыне. Цар Мікалай I асабіста адбіраў для сябе сапегаўскія рэчы. А ў Сапегаў была самая вялікая калекцыя жывапісу ва Усходняй Еўропе. Дзе ў Расеі захоўваюцца карціны з Дзярэчына? За што расейцы канфіскавалі ў Сапегаў Дзярэчын?

У гістарычным архіве ў Гродне стане лягчэй працаваць: з’явіўся даведнік па фондах

|

У канцы мая Нацыянальны гістарычны архіў у Гродне выдаў адмысловы даведнік па фондах сваіх сховішчаў. На яго стварэнне гарадзенскія архівісты выдаткавалі больш за пяць гадоў. Даведнік на 400-х старонках размяшчае інфармацыю аб усіх дакументах, якія захоўвае архіў. А гэта амаль 500 тысяч адзінак, якія адлюстроўваюць гісторыю Гарадзеншчыны з XVI да пачатку XX стагоддзя.

Апошнія моманты фестывалю: як PAWA i J:Морс запальвалі ў Гродне

|

Хэдлайнерамі сёлетняга заключнага канцэрту на Фестывалі нацыянальных культур былі гурты PAWA i J:Морс. Яны выступілі на Савецкай плошчы ў канцы другога дня свята.

Ад карапета да панталонаў прабабці Паруліса: як прайшоў выпускны “Мова нанова” ў Гродне

За той час, што навучэнцы курсаў “Мова нанова” разам вывучалі граматыку ды лексіку, яны паспелі пазнаёміцца і пасябраваць. Таму да канца навучальнага года падыйшлі цеснай кампаніяй блізкіх людзей. Без лішняга пафасу выпускных “баляў” яны зладзілі танцавальную вечарыну на падворку Музея гарадскога побыту Януша Паруліса.

Польскія эксперты: аварыя на “Гродна Азот” не нясе пагрозы, шкодных рэчываў у паветры не зафіксавана

|

Ваяводскі цэнтр крызіснага кіравання ў Беластоку супакойвае жыхароў Падляшша, якіх усхвалявала аварыя на “Гродна Азот”. Паводле замераў Ваяводскай інспекцыі аховы асяроддзя, на памежжы не павялічылася ўтрыманне шкодных рэчываў у паветры – усё ніжэй дапусцімай нормы на 20%. Такі камунікат прэс-сакратара Падляшскага ваяводы цытуе wp.pl.