Доказ бацькоўства каштуе каля міліёна рублёў
Некалькі дзесяткаў гарадзенак справабалі сёлета высвятліць праз суд, хто з’яўляецца бацькамі іх дзяцей. У некаторых выпадках для гэтага спатрэбілася генатыпаскапічная экспертыза.
Некалькі дзесяткаў гарадзенак справабалі сёлета высвятліць праз суд, хто з’яўляецца бацькамі іх дзяцей. У некаторых выпадках для гэтага спатрэбілася генатыпаскапічная экспертыза.
Як не стаць ахвяраю гандлю людзьмі і як бяспечна выехаць за мяжу?– гэтым пытанням будзе прысвечана інфармацыйна-асветніцкая акцыя для моладзі «Спынім гандаль людзьмі», якая пройдзе ў буйных гарадах Беларусі з 2 па 8 снежня.
Выратавальнікі і медыкі з Гродна і Шчучына бралі ўдзел у ліквідацыі пажару, які выбухнуў у аўторак на акцыянерным таварыстве “Мэблябудканструкцыя” у Скідзелі.
У Дзень барацьбы са СНІДам гарадзенцаў паілі гарачай гарбатай, а ў дадатак раздавалі прэзерватывы. Акцыю пад назвай “Ці ўсё ты купіў да гарбаты?” ладзілі актывісты Беларускага Чырвонага Крыжа ў 6-й гарадской паліклініцы Гродна.
Бясплатнае навучанне ў аўташколе стане галоўным прызам гарадзенскім пешаходам, якія перамогуць у акцыі “Засвяціся”. Яе арганізатарамі з’яўляюцца Дзяржаўтаінспекцыя сумесна з “Радыё Гродна” і “Аўташколай бяспекі кіравання”.
Вядомы беларускі філосаф і метадолаг падзяліўся 1 снежня з гарадзенцамі сваімі развагамі пра беларускую гісторыю і культуру. Беларускай грамадскасці, на думку Ўладзіміра Мацкевіча, трэба зараз вырашаць трыадзіную задачу – “дэсаветызацыі, беларусізацыі і еўрапеізацыі”.
Ладзіць штогадовыя святы кшталту вядомага кірмаша ў Дрэздэне збіраецца адзін з мясцовых агратурыстычных комплексаў.
Учора ў Гродне адбылася рэкордная колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з пашкоджаннем транспартных сродкаў.
За суткі супрацоўнікі ДАІ аформілі 68 ДТЗ, у тым ліку 49 – у абласным цэнтры. Дзве аварыі мелі цяжкія наступствы.
Гродзенскі бармэн Андрэй Грушынаў заняў трэцяе месца ў фінале нацыянальнага турніра па флейрынгу, які ўчора скончыўся ў мінскім кактэйль-бары Barberry.
Учора ў Румлёўскі парк завітаў намеснік міністра прыродных рэсурсаў Беларусі Анатоль Ліс. Пільную ўвагу на помнік прыроды звярнулі і гарадзенскія чыноўнікі. Незаконныя працы па вырубцы спынілі.