Што зрабіць са старым ясенем? Стартуе галасаванне на лепшы праект паркавай скульптуры

|

Цягам трох тыдняў “Твой стыль” збіраў прапановы, што зрабіць з рэшткамі старога магутнага дрэва ў парку Жылібера. Старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой паабяцаў, што лепшы праект, за які прагаласуе больш за ўсё гарадзенцаў, будзе рэалізаваны.

Гімназісты, якім адмаўлялі ў праве навучацца па-беларуску, змаглі вярнуцца ў школу

Гарадзенскія гімназісты Даніла і Мікіта вярнуліся за парты гімназіі №10. Намаганні бацькоў за права навучацца па-беларуску прывялі да станоўчага выніку.

У Гродне пройдуць грамадскія слуханні. Пытанне: ці можна быць прэзідэнтам больш за два тэрміны

|

Грамадскія слуханні па пытанні №5 “Народнага рэферэндуму” адбудуцца ў Гродне ў суботу, 3 кастрычніка. Перад прысутнымі выступяць Мечыслаў Грыб і Алесь Лагвінец.

Гарадзенскія легенды: у грамадскай прыбіральні хавалі золата, а сінагога стала домам для галубоў

Напэўна ніхто з моладзі не чуў гісторыі пра золата ў грамадскай прыбіральні ці пра таямнічыя надпісы ў падвалах Фары Вітаўта. Былы будаўнік Аляксандр Паўлавіч – аматар прайсціся па вуліцах старога горада і ўспомніць маладосць. Пенсіянер знайшоў час расказаць цікавыя гісторыі “Твайму стылю”.

“Як прайсці ў бібліятэку?” Ненавуковы эксперымент прысвечаны юбілею

|

Месца бібліятэкі ў сучасным грамадстве, яе значэнне для эканамічнага развіцця краіны і роля ў захаванні культурнай спадчыны – пытанні, якія абмяркоўвалі навукоўцы з Беларусі і замежжа на канферэнцыі, прысвечанай 185-годдзю гарадзенскай бібліятэкі. Мы ж паспрабавалі даведацца ў гарадзенцаў “Як прайсці ў бібліятку?” і паразважаць пра яе месца сёння.

“Лідсельмаш” адной нагой у элітным раўндзе Лігі чэмпіёнаў па футзале

|

Каманда з Ліды перамагла 30 верасня брытанскі “Баку Юнайтэд” і ўзначаліла турнірную табліцу ў сваёй адборачнай групе.

Літоўцы нелегальна перайшлі беларускую мяжу каб “палюбавацца маляўнічымі мясцінамі”

|

28 верасня лідскія памежнікі атрымалі ад літоўскіх калег інфармацыю пра тое, што тры невядомыя асобы парушылі літоўска-беларускую мяжу ў раёне вёскі Бальценікі Воранаўскага раёна. Хутка парушальнікаў затрымалі, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Гарадзенскія габрэі на сем дзён “перасяліліся” ў буданы

|

Гарадзенская габрэйская абшчына на 15 дзень месяца тышрея (30 верасня) пачала сямідзённае святкаванне свята Сукот. Згодна традыцыі, увесь тыдзень юдэям трэба жыць у так званых буданах.

Уладальнік маёнтка ў Красках: “Хайтэкаў тут не будзе, хачу аднавіць усё, як было пры панах”

Расійскі прадпрымальнік Вадзім Селіхаў аднаўляе маёнтак роду Сегеняў у вёсцы Краскі Ваўкавыскага раёну. Марыць пажыць у маёнтку на пенсіі і зрабіць яго прывабным для беларускіх і замежных турыстаў.

У Гродне пройдзе queer-кінафестываль Dotyk

|

Квір-кінафестываль “Дотык” упершыню прайшоў у Мінску ў лютым гэтага года. 9 кастрычніцкай каманда кінафестывалю прыедзе ў Гродна, каб у нефармальнай абстаноўцы сустрэцца са сваімі патэнцыяльнымі гледачамі, расказаць аб праекце і адказаць на пытанні.