Чалавек, якога помняць

|

Галерэя “У Тызенгаўза” не змагла змясціць усіх людзей, якія прыйшлі 3 верасня на адкрыццё выставы твораў Зміцера Іваноўскага.

На выходныя ў Гродне будзе +23 ºС

Удзень 6 верасня сіноптыкі прагназуюць +18 – +23 ºС. Такі самы прагноз і на нядзелю.

Валютчыкі ахвяравалі дзяржаве 100 тысяч даляраў

У Гродне аператыўнікі затрымалі аўтамабіль валютчыкаў, ў якім былі знойдзены даляры, еўра, беларускія і расійскія рублі. Групоўка атрымае вялікі штраф.

Гродзеншчына на скрыжаванні межаў супрацоўнічае на 20 мільёнаў еўра

Старшыня гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімір Краўцоў паведаміў ў час міжнароднага інвестыцыйнага форуму “Гродзеншчына на скрыжаванні межаў”, што Гродзеншчына рэалізоўвае каля 30 трансмежных праектаў на суму 20 млн еўра.

Гарадзенскі “Універсітэт Залатога Веку” абвяшчае новы набор

|

Да ўдзелу ў новым наборы ў межах гэтай праграмы запрашаюцца сталыя гарадзенцы ва ўзросце ад 55 год і вышэй. На працягу сямі месяцаў іх чакаюць цікавыя заняткі па самых розных тэмах, інтэграцыйныя мерапрыемствы і грамадска-карысныя справы.

Хлопец з Ліды скраў асабістую справу з ваенкамату

Супрацоўнікі следчага камітэту прыйшлі да хлопца ў той самы дзень. Распачата крымінальная справа(артыкул 435 КК РБ).

Каложа можа з’ехаць у Нёман?

|

Каложа ў любы момант можа «з’ехаць» ў Нёман, лічаць мінскія і гродзенскія архітэктары і гісторыкі, якія пачалі біць трывогу. У бетоннай агароджы на краі Каложскага схілу з’явіліся глыбокія касыя расколіны.

З тысяч прац знайшлося 20: у Гродне адкрылася пасмяротная выстава Зміцера Іваноўскага

|

Выстава памяці гродзенскага мастака Зміцера Іваноўскага, які памёр 5 снежня 2013 года, сабрала столькі людзей, што яны проста не змясціліся ў галерэі. Адкрыццё прайшло на вуліцы, а пра заўчасна памерлага аўтара карцін выказаліся яго знаёмыя і сваякі.

У цэнтры Гродна з’явілася новая мастацкая пляцоўка

|

Ва ўнутраным дворыку гандлёвага цэнтра ABC, што на вуліцы Найдуся, побач з Гандлёвым домам “Нёман”, 4 верасня адкрылася новая мастацкая прастора. Плануецца, што гэтая выстава-продаж будзе функцыянаваць круглы год.

500-годдзе бітвы пад Оршай адзначаць канцэртам у Фарным касцёле

8 верасня ў 19.00 у Фарным касцёле заспяваюць хоры з Беларусі, Літвы і Польшчы. З беларускага боку выступіць хор “Унія”.